Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Экспэрты БДІПЧ АБСЭ прыступілі да назіраньня за падрыхтоўкаю да выбараў 11:11, 21/08/2001
16 экспэртаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЭ 21 жніўня адпраўляюцца ў рэгіёны Беларусі для ўдзелу ў місіі назіраньня за падрыхтоўкаю й правядзеньнем прэзыдэнцкіх выбараў. Яшчэ 13 назіральнікаў будуць працягваць працу ў менскім офісе місіі. Місія мае намер ацаніць адпаведнасьць працэсу выбараў патрабаваньням Капенгагенскага пагадненьня АБСЭ ад 1990 года і наступных дакумэнтаў, а таксама адпаведнасьць беларускаму заканадаўству.
Назіральнікі правядуць таксама маніторынг выбарчай кампаніі. У афіцыйным звароце місіі, распаўсюджаным 21 жніўня, адзначаецца, што “маштабы дзеньня місіі значана абмежаваныя, што стала вынікам спозьненага запрашэньня назіральнікаў, якое выдалі 15 жніўня, а таксама наступных затрымак з выдачаю візаў”.
29 членаў місіі прадстаўляюць каля 150 кароткатэрміновых назіральнікаў, якія павінны прыехаць непасрэдна перад днём галасаваньня. Таксама чакаецца прыезд больш 50 парлямэнтараў з краінаў, шо уваходзяць у АБСЭ. Яны будуць назіраць за тым, як праходзіць галасаваньне і падлік галасоў у дзень выбараў.