Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Датэрмінова галасаваць плянуюць толькі 6% менчукоў 11:12, 21/08/2001
“Ці зьбіраецеся Вы галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах датэрмінова ці непасрэдна ў дзень выбараў?” – з такім пытаньнем 14-17 жніўня гэтага года зьвярнуліся да менчукоў прадстаўнікі сацыялягічнай службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Большасьць – 72 адсоткі з 500 апытаных выбаршчыкаў – сказалі, што будуць галасаваць ў дзень выбараў, а 6 адсоткаў -датэрмінова.
Адказы на пытаньне аб удзеле на надыходзячых выбарах паказалі, што 79 адсоткаў жыхароў беларускай сталіцы прыйдуць 9 верасьня на выбарчыя участкі. 13 адсоткаў апытаных ня будуць прымаць удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах, а 8 адсоткам рэспандэнтаў цяжка было адказаць на прапанаванае пытаньне.