Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Канфіскавана абсталяваньне, якое належыць КНГ АБСЭ
11:15, 21/08/2001

Абсталяваньне грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі клюб выбаршчыкаў” было канфіскавана сёньня ў Менску супрацоўнікамі Фрунзенскага ўпраўленьня Дзяржаўнага камітэту па фінансавых расьследаваньнях. Не прад’явіўшы ордэра на вобыск ці якіх-небудзь іншых дакумэнтаў, што маглі б падцьвердзіць законнасььць канфіскацыі абсталяваньня, супрацоўнікі камітэту на чале з першым намесьнікам начальніка Камітэту па фінансавых расьсьледаваньнях Міхаілам Храманковым вывезьлі з офісу грамадзкага аб’яднаньня ўсе кампутары й аргтэхніку.Практычна ўсё канфіскаванае абсталяваньне належыла КНГ АБСЭ ў Беларусі.

Такім чынам, атрымалі разьвіцьцё падзеі, якія адбыліся 17 жніўня, калі супрацоўнікі Дзяржкамітэту фіннасавых расьсьледаваньняў больш за тры гадзіны праводзілі ў офісе “Беларускага клюбу выбаршчыкаў” праверку. Склалі акт і пасьля кароткага разьбіральніцтва пакінулі памяшканьне з умоваю, што 20 жніўня ім прадставяць дакумэнты на тэхніку, што знаходзіцца ў офісе, і фінансавую справаздачу аб дзейнасьці арганізацыі. 20 жніўня, супрацоўнікі Дзяржкамітэту фінансавых расьсьледаваньняў забралі ў Беларускага клюба выбаршчыкаў усе дакумэнты на абсталяваньне, якім карыстаецца аб’яднаньне.

Па словах старшыні “Беларускага клюбу выбаршчыкаў” Уладзімера Гудзеева, сёньня супрацоўнікі камітэту літаральна акупавалі цэнтральны офіс “Беларускага клюбу выбаршчыкаў”, сілком адабралі ў яго ключы ад офісу і, без ніякіх дакумэнтаў, не патлумачыўшы нават прычыны, вывезьлі з памяшканьня арганізацыі усё абсталяваньне. Пасьля гэтага офіс “Беларускага клюбу выбаршчыкаў” быў апячатаны.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: