Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Спэцслужбы праслухоўваюць штаб адзінага кандыдата ў прэзыдэнта 11:16, 21/08/2001
Кіраўнік тэхналягічнага штабу Ганчарыка Валянціна Палевікова заявіла сёньня на сустрэчы з журналістамі, што афіцыйныя ўлады праслухоўваюць тэлефонныя размовы членаў каманды адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі. Акрамя таго, спэцслужбы ўсталявалі падслухоўваючыя прыстасаваньні ўнутры будынку Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай, дзе разьмешчаны штаб адзінага кандыдата. У доказ Палевікова прадэманстравала “жучок”, знойдзены ў ейным кабінеце.