Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



АБСЭ асуджае наступ на свабоду слова ў Беларусі
11:19, 21/08/2001

У сваім прэс-рэлізе 21 жніўня прадстаўнік АБСЭ па свабодзе мас медыя Фрэймут Дзювэ асуджае перасьлед незалежных сродкаў масавай інфармацыі рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

“Матывуючы нейкімі фінансавымі недакладнасьцямі ў дакумэнтацыі “Мэджык” канфіскацыю цэлага накладу спэцвыпуску, прысьвечанага аднаму з кандыдатаў, улады зрабілі тое, што я называю “структуровай цэнзураю”. Пагражаючы закрыць прыватную газэту за публікацыю інфармацыі пра вядучага палітыка, Аляксандар Лукашэнка тым самым парушыў стандарты АБСЭ”, - адзначае Дзювэ.

17 жніўня 400.000 асобнікаў спэцвыпуску незалежнай беларускай газэты “Наша свабода” былі заарыштаванымі ў прыватнай друкарні “Мэджык” Менску супрацоўнікамі Камітэту па фінансавых расьсьледаваньнях, якія абвінавацілі друкарню ў “недакладнасьцях пры запаўненьні фінансавай дакумэнтацыі”. Канфіскаваны спэцвыпуск утрымліваў інфармацыю пра Уладзімера Ганчарыка, адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі на верасьнёўскіх выбарах, а таксама дадзеныя апошніх соцапытаньняў.

21 жніўня прадстаўнік АБСЭ па свабодзе СМІ Фрэймут Дзювэ зьвярнуўся зь лістом да Міністра замежных справаў Беларусі Міхаілу Хвастову, у якім выказаў “глыбокі занепакой” адносна захопу накладу незалежнай газэты. “Нам стала вядома, што “Наша Свабода” атрымала афіцыйнае папярэджаньне ад Дзяржкамдруку за публікацыю ў спэцвыпуску інфармацыі пра нібы зробленую Лукашэнкам заяву на сустрэчы з урадавымі чыноўнікамі. Паяпрэджаньне пагражае закрыцьцём газэты тэрмінам на тры месяцы ў выпадку чарговага парушаньня Закону аб прэсе. Мы таксама ведаем, што інфармацыя, якая стала повадам для вынясеньня папярэджаньня, была апублікавана многімі сродкамі масавай інфармацыі, уключна з расейскімі” – адзначыў Фрэймут Дзювэ.

Прадстаўнік АБСЭ па свабодзе СМІ мяркуе, што парушэньні свабоды прэсы ставяць пад сумнеў гатоўнасьць ураду правесьці свабодныя й справядлівыя выбары ў верасьні і адзначыў, што неад’емнаю ўмоваю для выбараў зьяўляецца забесьпячэньне бесперашкоднага доступу да сродкаў масавай інфармацыі. Прадстаўнік АБСЭ заклікае беларускі ўрад спыніць “бесперапынны ўціск на незалежную прэсу РБ” і вярнуць наклад спэцвыпуску “Нашай Свабоды”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: