Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
ЗУБР борется за «Нашу Свабоду»
11:19, 23/08/2001

Масштабная проверка компьютеров и оргтехники проходит данный момент в редакции независимой газеты «Наша Свабода». Сотрудники Московского межрайонного Комитета финансовых расследований Минска проверяют всю документацию на находящуюся в редакции технику. В настоящий момент известно, что некоторые компьютеры редакции «Нашай Свабоды» уже опечатаны. В протест противоправным действиям властей у здания, где находится редакция «Нашай Свабоды», собралось более тридцати участников движения ЗУБР, требующих остановить конфискацию оборудования независимой газеты. К зубрам подъехал милицейский УАЗ с четырьмя сотрудниками правоохранительных органов с автоматами, которые пока никаких действий, кроме наблюдения, не совершают.

 ПАЛIТЫКА 

Апошні дыктатар Эўропы
11:18, 23/08/2001, “Вашынгтон Таймс”

Амэрыканская дапамога, выдзеленая сэрбскай апазыцыі, адыграла вялікую ролю ў зьвяржэньні Слабадана Мілошавіча. Зараз ад Злучаных Штатаў патрабуецца падвоіць дыпляматычныя намаганьні з тым, каб дапамагчы грамадзянскім і апазыцыйным сілам аб’яднацца супраць апошняга дыктатара Эўропы зь Беларусі.

Калі Лукашэнка застанецца пры ўладзе, Яраслаў Еўдакімаў адмовіцца ад званьня народнага артыста
11:17, 23/08/2001

"Яраслаў
Народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў заявіў, што адмовіцца ад гэтага высокага званьня, калі прэзыдэнтам краіны зноў будзе абраны Аляксандар Лукашэнка. Яраслаў Еўдакімаў лічыць, што такім чынам зможа ўзьдзейнічаць на беларусаў, многія зь якіх “усё яшчэ жывуць з павязкай на вачах”.

Постсавецкія дзяржавы ня змогуць стаць дэмакратычнымі, калі застануцца аўтарытарнымі
11:16, 23/08/2001

Газэта «Вашынгтон Таймс» апублікавала артыкул «Памятаеце камунізм? Перажывайце ягоныя наступствы» вядомага вучонага й палітоляга Арыэла Коэна, старэйшага навуковага супрацоўніка «Хэртыэйдж Фаундэйшн», аднаго з «мазгавых цэнтраў» Рэспубліканскае партыі ЗША. У артыкуле, у прыватнасьці, гаворыцца: «Пасьля калабсу СССР, шляхі разьвіцьця постсавецкіх грамадзтваў аказаліся рознымі. Большага посьпеху дасягнулі краіны Балтыі. Яны пазьбеглі вялікіх памылак, стварылі рынкавую эканоміку й дэмакратычныя інстытуты і зараз знаходзяцца на шляху ў НАТА і Эўразьвяз. Беларусь застаецца савецкім «Паркам Юрскага пэрыяду». Аўтарытарная ўлада Аляксандра Лукашэнкі – апошні анакранізм у Эўропе і толькі Расея падтрымоўвае яго».

Уладзімер Някляеў заклікае інтэлігенцыю да супрацьстаяньня ілжывай і злачыннай уладзе
11:15, 23/08/2001

"Уладзімер
Беларускі паэт Уладзімер Някляеў заклікае творчую інтэлігенцыю пераадолець страх і выступіць у абарону свабоды й дэмакратыі ў Беларусі: «Інтэлектуалы, праца якіх ва ўсе часы засноўвалася на маральных прынцыпах, ня могуць падрымліваць ілжывую, непрафэсыйную і злачынную ўладу, -адзначыў паэт, - у адваротным выпадку людзі, якія адносяць сябе да творчай інтэлігенцыі, займаюцца не сваёй справаю або зьяўляюцца безнадзейнымі баязьліўцамі», - заявіў вядомы паэт.

Уладзімеру Ганчарыку не даюць сустракацца з выбаршчыкамі
11:14, 23/08/2001

У імкненьні абмежаваць кантакт адзінага каныдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Ганчарыка з выбаршчыкамі, улады працягваюць парушаць заканадаўства. Раніцай 22 жніўня ў прэс-цэнтры штаба Ўладзімера Ганчарыка трапіў ананімны званок ад работніка салігорскага ліцейна-металюргічнага заводу. Ён паведаміў, што адміністрацыя прадпрыемства забараніла правядзеньне раней прызначанай сустрэчы рабочых з Уладзімерам Ганчарыкам. Па слвах работніка, намесьнік дырэктара заводу Яўген Дудзінскі сам стаяў на прахадной і папярэджваў, што кожнаму, хто ўваходзіў, каб паразмаўляць з Уладзімерам Ганчарыкам, пагражае звальненьне.

Працягваюцца акцыі застрашэньня палітычных апанентаў
11:13, 23/08/2001

Былы намасьнік сакратара Савету бясьпекі Беларусі, генэрал-маёр запасу Валеры Кез позна вечарам 21 ліпеня быў зьбіты групаю невядомых асобаў. Ужо некалькі гадоў Валеры Кез працуе ў Маскве. У Менск ён прыехаў для ўдзелу ў працы 5-га Кангрэсу дэмакратычных сілаў і ўстаноўчы з`езд арганізацыі «За новую Беларусь».

Студэнтаў пазбаўляюць магчымасьці галасаваць 9 верасьня
11:12, 23/08/2001

З 6 верасьня шэсьць тысячаў навучэнцаў вышэйшых навучальных установаў, тэхнікумаў і вучылішчаў Віцебшчыны будуць накіраваны на сельскагаспадарчыя работы ў 16 раёнаў вобласьці. Як паведамляе «Віцебскі кур`ер», сёлета навучэнцы старэйшых класаў агульнаадукацыйных школаў будуць вымушаныя адбываць «працоўную павіннасьць» на працягу двух тыдняў на зборы ўраджаю. У агуле навучэнцы сарака навучальных установаў Віцебскай вобласьці пачнуць навучальны год у лепшых трыдыцыях савецкіх часоў. А прагаласаваць датэрмінова за новага прэзыдэнта можна будзе з 4 верасьня.

Прадвыбарчую праграму Лукашэнкі будуць друкаваць дзяржаўныя газэты
11:11, 23/08/2001

Усе цэнтральныя дзяржаўныя газэты атрымалі ўказаньне перадрукаваць з «Советской Белоруссии» прадвыбарчую праграму Аляксандра Лукашэнкі. Перадрук павінен дакладна адпавядаць арыгіналу. Галоўным рэдактарам дзяржаўных выданьняў строга забаронена нават на мілімэтр зьмяншаць здымак Аляксандра Лукашэнкі. А тэкст загадана цалкам разьмесьціць толькі на першай паласе.

Пад пагрозаю зрыву выпуск незалежных газэтаў
11:10, 23/08/2001

Рэдактары вядомых незалежных выданьняў Беларусі “Народнай волі” і “Нашай Свабоды” правялі прэс-канферэнцыю, на якой выказалі пратэст рэпрэсыўным дзеяньням уладаў, якія на незаконных падставах арыштавалі абсталяваньне прыватнай друкарні “Мэджык”, што паставіла пад пагрозу зрыву выпуск ня толькі “Народнай волі” і “Нашай свабоды”, але й шаснаццаці рэгіянальных незалежных газэтаў. Як заявіў Іосіф Сярэдзіч, галоўны рэдактар “Народнай волі”, учора ў друкарні было надрукавана ўсяго дзесяць замест 45 тысячаў накладу “Народнай волі”. Наступны выпуск газэты можа наогул ня ўбачыць сьвет. Зрываецца друк спэцвыпуску “Народнай волі”, прысьвечаны прэзыдэнцкім выбарам. Ён мусіў быць надрукаваным сёньня. Друк спэцвыпуску газэты “Рабочы” ўжо сарваны.

Уладзімер Ганчарык: “У нас створана заганная сыстэма ўлады, якую трэба мяняць”
11:09, 23/08/2001

"У нас створана заганная сістэма ўлады, якую трэба мяняць. Дзевятага верасьня гэтаму бязмежжу будзе пакладзены канец". Так заявіў адзіны кадыдат у прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімер Ганчарык 22 жніўня падчас свайго першага з двух заплянаваных выступаў на Беларускай тэлевізіі, У.Ганчарык катэгарычна выказаўся супраць канцэнтрацыі ўлады ў руках аднаго чалавека. На ягоную думку, "прэзыдэнт павінен аб`ядноўваць народ", "для яго не павінна быць дрэнных ці добрых, усе яны - грамадзяне Беларусі".

Распрацавана праграма сацыяльна-эканамічных рэформаў для Беларусі
11:08, 23/08/2001

Праграма сацыяльна-эканамічных рэформаў для Беларусі была абнародавана 22 жніўня ў Менску прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў. Праграму перадалі, у прыватнасьці, адзінаму кандыдату ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімеру Ганчарыку. Як лічаць аўтары праграмы, калі ня ўсе палажэньні, то многае з гэтага дакумэнту можа быць выкарыстана адзіным кандыдатам пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах. Праграма ўяўляе сабой дастаткова аб’ёмісты дакумэнт і прадугледжвае рэфармаваньне ўсіх сфэраў жыцьця беларускага грамадзтва разам з рэалізацыяй цэлага комплексу мераў у розных вабласьцях эканомікі. Прапануем вам сьпіс асноўных задачаў новага ўраду.

12 зуброў затрыманыя на сустрэчы з “вертыкальшчыкам”
11:07, 23/08/2001, ЗУБР

На сустрэчы жыхароў Савецкага раёну Менску з намесьнікам главы адміністрацыі раёну Шыпай былі затрыманыя 12 актывістаў руху ЗУБР. Хлопцы ў майках з заклікам “Час убіраць!” сталі аб’ектам пільнай увагі работнікаў міліцыі, якія спрабавалі выдаліць іх з залі. Актывіст ЗУБРа Ігар Сюльд пачаў высьвятляць ў чым справа і ў выніку быў затрыманы і дастаўлены ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна. Пасьля гэтага затрымалі і астатніх зуброў.

У эфірны час Ганчарыка ішла агітацыя за Лукашэнку
11:06, 23/08/2001, www.yusnews.com

А 18 гадзіне 30 хвілінаў 22 жніўня Беларуская тэлевізія замест праграмнага выступу кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі пачала трансьляцыю фрагмэнту “Славянскага базару”. Дыктар БТ Ганна Янова аб’явіла, што Лукашэнка палічыў магчымым адмовіцца ад праграмных выступаў як кандыдата ў прэзыдэнты і вырашыў “абмежавацца” асьвятленьнем ягонай дзейнасьці як дзейнага прэзыдэнта ў інфармацыйных выпусках тэлевізіі. Гэта зьяўляецца грубым парушэньнем пастановы Цэнтрвыбаркаму, згодна якой кожны кандыдат мае права ўсяго толькі на два тэлевыступы па 30 хвілінаў.

Рыхтуецца фальсыфікацыя вынікаў датэрміновага галасаваньня
11:05, 23/08/2001

У Беларускі Гэльсінскі камітэт трапіла інфармацыя аб падрыхтоўцы незаконнага дадатковага накладу выбарчых бюлетэняў і пра тое, што рыхтуецца фальсыфікацыя вынікаў датэрміновага галасаваньня – замене бюлетэняў. Чыноўнікі, якія папрасілі не называць іхнія прозьвішчы, паведамілі БГК аб усталяваным адсотку датэрміновага галасаваньня для ўчасковых камісіяў (у Менску – да 30, па некаторых тэрытарыяльных камісіях – да 40% з устаноўленым адсоткам галасоў за пэўнага кандыдата).

Глава ЦВК лічыць нармальным тое, што 99% плошчы “Советской Беларуси” прысьвечаныя Лукашэнку
11:04, 23/08/2001

Кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць нармальным, што ў прадвыбарчы перыяд газэта "Советская Белоруссия" амаль цалкам прысьвечана дзейнасьці Аляксандра Лукашэнкі. Як лічыць кіраўнік ЦВК, "Советская Белоруссия" – гэта "ворган Адміністрацыі прэзыдэнта, і, вядома, яна найперш заклікана адлюстроўваць дзейнасьць Адміністрацыі прэзыдэнта і кіраўніка дзяржавы - прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь". "І тое, што 99 адсоткаў ейнай плошчы прысьвечана адлюстраваньню дзейнасьці дзейнага кіраўніка дзяржавы, зьяўляецца нормаю, а не зьяўляецца парушэньнем закону", - сказала Ярмошына.

Беларускім тэлежурналістам
11:03, 23/08/2001

Наведвальнік сайту Хартыі’97 Зьміцер Бурбуць апублікаваў на форуме нашага сайту зварот да журналістаў Беларускай тэлевізіі, якая штодзённа вылівае патокі хлусьні й бруду на ўсіх, хто ня згодны зь дзеяньнямі сёньняшняй улады. Вось тэкст гэтага звароту:

ЦВК задаволіў заяву пра тое, што Домаш здымае сваю кандыдатуру
11:02, 23/08/2001

Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў задаволіла заяву Сямёна Домаша аб адмене ягонай рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Пра гэта 22 жніўня БелаПАН паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Нагадаем, што заяву С.Домаш перадаў у Цэнтрвыбаркам раніцай 22 жніўня. Па словах Ярмошынай, рашэньне па заяве Домаша прымалася не на паседжаньні ЦВК, а шляхам тэлефоннага апытаньня членаў камісіі. У гэты ж дзень Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ужо былога кандыдата ў прэзыдэнты ў якасьці павераннай асобы Ўладзімера Ганчарыка.

Зьвесткі аб даходах кандыдатаў будуць абнародаваныя 24 жніўня
11:01, 23/08/2001

Зьвесткі аб даходах і маёмасьці кандыдатаў у прэзыдэнты і іх бліжэйшых сваякоў будуць абнародаваны 24 жніўня. Пра гэта 22 жніўня на сустрэчы з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміла кіраўнік Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: