Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьвесткі аб даходах кандыдатаў будуць абнародаваныя 24 жніўня 11:01, 23/08/2001
Зьвесткі аб даходах і маёмасьці кандыдатаў у прэзыдэнты і іх бліжэйшых сваякоў будуць абнародаваны 24 жніўня. Пра гэта 22 жніўня на сустрэчы з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміла кіраўнік Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.
Нагадаем, што ў адпаведнасьці з дэкрэтам прэзыдэнта № 20 зьвесткі аб даходах і маёмасьці павінны быць апублікаваны Цэнтрвыбаркамам у 10-дзённы тэрмін пасьля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты. "Усе зьвесткі будуць пералічвацца ў адпаведнасьці з тымі зьвесткамі, якія ўдакладняліся ў саміх кандыдатаў і адпавядаюць усё ж афіцыйным зьвесткам, прадстаўленым ДАІ, Бюро тэхнічнай інвентарызацыі і іншымі ведамствамі", - сказала Ярмошына. Дэклярацыі будуць прадстаўлены ў выглядзе параўнальнай табліцы.