Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У эфірны час Ганчарыка ішла агітацыя за Лукашэнку
11:06, 23/08/2001, www.yusnews.com

А 18 гадзіне 30 хвілінаў 22 жніўня Беларуская тэлевізія замест праграмнага выступу кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі пачала трансьляцыю фрагмэнту “Славянскага базару”. Дыктар БТ Ганна Янова аб’явіла, што Лукашэнка палічыў магчымым адмовіцца ад праграмных выступаў як кандыдата ў прэзыдэнты і вырашыў “абмежавацца” асьвятленьнем ягонай дзейнасьці як дзейнага прэзыдэнта ў інфармацыйных выпусках тэлевізіі. Гэта зьяўляецца грубым парушэньнем пастановы Цэнтрвыбаркаму, згодна якой кожны кандыдат мае права ўсяго толькі на два тэлевыступы па 30 хвілінаў.

Адзіны кандыдат Уладзімер Ганчарык лічаць, што слова “абмежавацца” прымяняльна да ўсіх выпускаў навінаў Белтэлерадыёкампаніі прымяняць проста не да месца. Кандыдыат зараз разглядае магчымасьць патрабаваць ад ЦВК захаваньня раўнапраўя шляхам прадастаўленьня ў тэленавінах эфірнага часу. Апошні зьвярнуўся з такім патрабаваньнем да газэты “Советская Белоруссия”, і тая паабяцала надрукаваць ягоную праграму ў такім самым павялічаным аб’ёме, як і ў Лукашэнкі.

22 жніўня БТ груба парушыла пастанову ЦВК і пасьля трансьляцыі запісу выступу Ганчарыка. А 19 гадзіне 23 хвіліны, калі да канца выдзеленай паўгадзіны для адзінага кандыдыта ад шырокай грамадзянскай кааліцыі заставалася яшчэ 7 хвілінаў, БТ запусьціла ў эфір паўтор інтэрвію зь лідэрам расейскіх камуністаў Генадзем Зюганавым. У эфірны час Ганчарыка йшла агітацыя за Лукашэнку! Такога нават ад БТ ніхто не чакаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: