Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
12 зуброў затрыманыя на сустрэчы з “вертыкальшчыкам” 11:07, 23/08/2001, ЗУБР
На сустрэчы жыхароў Савецкага раёну Менску з намесьнікам главы адміністрацыі раёну Шыпай былі затрыманыя 12 актывістаў руху ЗУБР. Хлопцы ў майках з заклікам “Час убіраць!” сталі аб’ектам пільнай увагі работнікаў міліцыі, якія спрабавалі выдаліць іх з залі. Актывіст ЗУБРа Ігар Сюльд пачаў высьвятляць ў чым справа і ў выніку быў затрыманы і дастаўлены ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна. Пасьля гэтага затрымалі і астатніх зуброў.
Іх даставілі ў РАУС Савецкага раёну. Адпускаць іх сталі толькі бліжэй да поўначы. У Ігара Сюльды міліцыянты пры даглядзе знайшлі пэйджар, нумар якога напісаны на некалькіх сьценах раёну. Таму вырашылі, што ўсе запісы на сьценах у раёне – справа ягоных рук. А палове на першую ночы Сюльда адправілі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік, дзе ён правёў ноч і да гэтага часу ня выпушчаны.