Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімер Ганчарык: “У нас створана заганная сыстэма ўлады, якую трэба мяняць” 11:09, 23/08/2001
"У нас створана заганная сістэма ўлады, якую трэба мяняць. Дзевятага верасьня гэтаму бязмежжу будзе пакладзены канец". Так заявіў адзіны кадыдат у прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімер Ганчарык 22 жніўня падчас свайго першага з двух заплянаваных выступаў на Беларускай тэлевізіі, У.Ганчарык катэгарычна выказаўся супраць канцэнтрацыі ўлады ў руках аднаго чалавека. На ягоную думку, "прэзыдэнт павінен аб`ядноўваць народ", "для яго не павінна быць дрэнных ці добрых, усе яны - грамадзяне Беларусі".
Кандыдат у прэзыдэнты выказаў занепакоенасьць і незадаволенасьць тым, "што нармальны здаровы мужчына ня можа сёння пракарміць сям`ю, ня верыць у заўтрашні дзень", а таксама тым, што "сапраўдныя патрыёты падпадаюць пад катэгорыю несумленных, здраднікаў".
У хуткім часе Ў.Ганчарык паабяцаў апублікаваць плян дзеяньняў будучага ўраду. У выніку перамогі ён мае намер зьняць абмежаваньні на развіцьцё эканомікі, прыпыніць рост коштаў, перагледзіць падаткавую сыстэму, скараціць выдаткі на ўтрыманьне дзяржаўнага апарату. У выпадку свайго абраньня на пасаду кіраўніка дзяржавы Ў.Ганчарык паабяцаў захаваць буйную вытворчасьць і калгасы. "Мы будзем выбіраць не шлях гвалту, а эвалюцыйны шлях. Галоўнае - разьвязаць рукі, у выніку чаго будзе ўстаноўлены парытэт коштаў паміж прамысловасьцю й сельскай гаспадаркай", - сказаў кандыдат у прэзыдэнты.
"Наша каманда зьменіць палітыку, у тым ліку эканамічную, і ў тым ліку адносіны з суседзямі, - адзначыў У.Ганчарык. - Асноўны прынцып зьнешняй палітыкі будзе адзін: мы будзем шукаць сяброў і на ўсходзе, і на захадзе".
На думку Ў.Ганчарыка, саюз з Расеяй стане "саюзам са зьместам", "не саюзам прэзыдэнтаў, а” саюзам народаў", "саюзам, які будзе ўлічваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі". Адзіны кандыдат ад апазыцыі мае намер садзейнічаць стварэньню ўмоваў для развіцьця нацыянальнай культуры і таму, каб людзі "не палохаліся нашай гістарычнай сымболікі".
"У нас ня будзе вайны й варожасьці, - заявіў Ганчарык. - Мы зробім усё для таго, каб мы маглі ганарыцца Беларусьсю". У наступным сваім тэлевізійным выступу (29 жніўня, 19.00) Уладзімер Ганчарык закране праблемы аховы здароўя, ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, арміі й міліцыі.