Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Напярэдадні беларускіх выбараў “Сібал” мае намер зьдзейсьніць экспансыю ў Беларусь 11:01, 24/08/2001
Яшчэ адну беларускую прадвыбарчую навіну распавялі “Ведомости” за ўчора. Магутная ў палітычных і эканамічных адносінах расейская алігаполія – група “Сібірскіалюміній” рыхтуецца да масіраванага браску ў Беларусь. “Сібал” вядзе перамовы зь беларускім бокам аб уключэньні ў сваю аграпрамысловую імпэрыю Менскага аўтазаводу. Плянуецца аб’яднаць МАЗ, УралАЗ і Яраслаўскі маторны завод у расейска-беларускі холдынг.
Праэкт распрацоўваецца пад эгідай расейскага й беларускага ўрадаў. Аднак рэальна, як пішуць “Ведомости”, з расейскага боку перамовы вядзе “Сібал”. З аднаго боку, праэкт палітычна выгадны Расеі, бо ўключае адно з найбуйных беларускіх прадпрыемстваў у расейскія тэхналягічныя ланцугі і на расейскі рынак. З другога боку, па ацэнках газэты, на МАЗ прыпадае 30-35% расейскага рынку цяжкіх грузавых і яго ўключэньне ў “Сібал” стане яшчэ адным крокам да пераўтварэньня групы кампаніяў у мегахолдынг, які кантралюе аўтамабільную прамысловасьць.
Як піша газэта, галоўныя парамэтры зьдзелкі вінны былі быць узгодненымі ў бліжэйшы час – да прэзыдэнкіх выбараў 9 верасьня. І гэта вельмі характэрна: палітычныя і медыя магчымасьці групы Абрамовіча ў Расеі вялізныя і ня будуць задзейнічаныя ў той момант, калі шэраг прадвыбарчых скандаляў вакол Лукашэнкі будзе імкнуцца да сваёй кульмінацыі.