Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады сарвалі выхад газэты “Народная воля”
11:08, 24/08/2001

Сёньня ня выйшаў чарговы нумар незалежнай газэты “Народная воля”. Такім чынам, удар уладаў па прыватнай друкарні “Мэджык”, дзе друкуюцца незалежныя выданьні аказаўся дакладным – самае масавае незалежнае выданьне напярэдадні выбараў паралізавана. Нагадаем, што апошні нумар “Народнай волі” за 23 жніўня быў надрукаваны толькі часткова – з 45 тысячаў асобнікаў было надрукавана ўсяго 12. Зрываецца друк спэцвыпуску “Народнай волі”, цалкам прысьвечанага прадвыбарчай праграме адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка.

Абсталяваньне друкарні “Мэджык” было апячатана 22 жніўня Камітэтам па фінансавых расьсьледаваньнях. Падставаю для гэтага стала вызначэньне Вышэйшага Гаспадарчага суда на арышт абсталяваньня “Мэджыка”. Але, акрамя таго, што канфіскацыя абсталяваньня ні ў якім выпадку ня можа прайсьці ўсяго толькі па вызначэньні ВГС, а толькі па ягоным рашэньні, праца “Мэджык” была паралізавана ў сувязі са справаю, што мела мейсца года таму, у свой час выйгранай (!) “Мэджыкам” у тым самым Гаспадарчым судзе.

І вось зараз, гэтая справа, стала падставаю для закрыцьця друкарні, дзе друкуецца большасьць незалежных газэтаў. Больш таго, на базе “Мэджыка” разьмяшчаецца друкарня “Знамение”, якая друкавала прадвыбарчыя ўлёткі адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі. Прычым улёткі былі не які-небудзь падпольныя, а афіцыйныя, прадугледжаныя выбарчым заканадаўствам. Да таго ж, трэба зазначыць, што канфіскаванае абсталяваньне “Мэджыка” не зьяўляецца ўласнасьцю друкарні, канфіскаваная папера належыць друкаваным у “Мэджыку” выданьням.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: