Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі адбудуцца буйнамаштабныя сустрэчы адзінага кандыдата з выбаршчыкамі 11:12, 24/08/2001
Кіраўнік палітычнага савету штаба адзінага кандыдата Сямён Домаш зьвярнуўся з адкрытым інфармацыйным лістом да кіраўнікоў абласных, раённых і гарадзкіх выбарчых штабоў Уладзімера Ганчарыка, да кіраўнікоў адпаведных пададдзелаў партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў, удзельнікаў палітычнага Пагадненьня. У лісьце паведамляецца, што згодна рашэньню палітсавету штаба, 2 верасьня а 14.00 у Менску адбудзецца буйная сустрэча адзінага кандыдта з выбаршчыкамі, а 3 верасьня ў рамках прадвыбарчай кампаніі плянуецца з 17.00 адначасовае правядзеньне ў 25 гарадах Беларусі сустрэчаў паверанных асобаў адзінага кандыдата з выбаршчыкамі краіны.
Сустрэчы з выбаршчыкамі адбудуцца ў Бабруйску, Баранавічах, Барысаве, Берасьці, Ваўкавыску, Віцебску, Гомлі, Горках, Гародні, Жлобіне, Жодзіна, Кобрыне, Лідзе, Магілёве, Маладэчне, Мозыры, Новаполацку, Воршы, Пінску, Рэчыцы, Салігорску, Сьветлагорску, Слоніме, Слуцку, Смаргоні.
У адпаведнасьці з артыкуламі 13 і 45 выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь Сямён Домаш прапанаваў кіраўнікам абласных, раённых і гарадзкіх выбарчых штабаў зьвярнуцца з афіцыйнай просьбаю ў мясцовыя выканаўчыя ворганы для вызначэньня месца правядзеньня сустрэчаў кандыдата Ганчарыка з выбаршчыкамі.
У сувязі з тым, што рыхтуецца буйная фальсыфікацыя вынікаў выбараў з боку ворганаў дзяржаўнай улады, асабліва ў час датэрміновага галасаваньня, Палітсавет прыняў таксама рашэньне рэкамэндаваць усім выбаршчыкам выканаць свой канстытуцыйны абавязак менавіта ў дзень правядзеньня выбараў другога прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 9 верасьня.