Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Напярэдадні выбараў Лукашэнка рызыкуе сапсаваць адносіны з Кітаем
11:01, 27/08/2001, www.yusnews.com

Прымаючы афіцыйную дэлегацыю зь Менску, прэм’ер-міністар Тайваню Чжан Цзюнсунь заклікае Беларусь адкрыць прадстаўніцтва ў Тайбэі . Чжан Цзюнсунь паведаміў главе дэлегацыі першаму намесьніку міністра фінансаў Беларусі Мікалаю Румасу, што Тайвань спадзяецца на выкананьне Падпісанага Менскам яшчэ ў 1996 пратаколу аб адкрыцці прадстаўніцтва ў Тайбэі. У адказ Мікалай Румас заклікаў Тайвань працягваць дапамогу Беларусі ў пераадоленьні эканамічнай крызы.

Прадстаўніцтва Тайбэю ў Менску было адчынена 1 чэрвеня 1996 году, праз паўгады пасьля падпісаньня пратаколу, і Рэспубліка Кітай (саманазва Тайваню) прадставіла Беларусі крэдыт на суму ў 35 мільёнаў даляраў.

Як паведамляе афіцыйнае цэнтральнае інфармагенцтва Тайваню: “Румас выказаў удзячнасьць Рэспубліцы Кітай за дапамогу ягонай краіне за пяць гадоў і папрасіў аб новых крэдыдах, каб дапамагчы краіне, якая мае патрэбу ў валюце”.

Па словах М.Румаса, калапс Савецкага Саюзу ў 1991 годзе цяжка паўплываў на абаронную прамысловасьць, якая была асноваю эканомікі рэспублікі.

У амбасадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Менску адмовіліся даць "Ю.С.Ньюс" афіцыйны камэнтар да паведамленьня з Тайбэю, однак неафіцыйна выказалі зьдзіўленьне такімі дзеяньнямі беларускага ўрадавага чыноўніка на Тайване. Праблема Тайваню вельмі хвалюе кантынентальны Кітай, асабліва пасьля ўз’яднаньня з КНР Ганконгу і Макао.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: