Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія жанчыны выбралі Ўладзімера Ганчарыка 11:02, 27/08/2001
Падтрымаць на надыходзячых прэзыдэнцкіх выбарах адзінага кандыдата Ўладзімера Ганчарыка пастанавілі 25 жніўня ў Менску дэлегаты Першага Ўсебеларускага жаночага форуму. Сваё рашэньне жанчыны, якія складаюць 60% выбаршчыкаў, тлумачылі жаданьнем пераменаў.
Арганізатары асабліва падкрэсьлілі, што зьвярталіся ў штабы ўсіх кандыдадатаў у прэзыдэнты з прапановаю прыняць удзел у працы форуму. Аднак на просьбу адазваўся толькі штаб Уладзімера Ганчарыка. Ад яго на форуме прысутнічаў Міхаіл Марыніч – паверанная асоба адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі. Ён агучыў перад тымі, хто сабраўся, асноўныя пункты праграмы адзінага кандыдата: здароўе, сям’я, заробак, барацьба з алькагалізмам.