Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Штаб адзінага кандыдата выступае супраць дэманстрацыі ўладамі ваеннай магутнасьці
11:03, 27/08/2001

Палітычная рада выбарчага штабу адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка распаўсюдзіла заяву аб надыходзячых буйнамаштабных навучаньнях ўсіх відаў вайсковых фарміраваньняў “Нёман-2001”. Нагадаем, што яны пачынаюцца 26 жніўня. “Прапагандысцкая падача на дзяржаўнай тэлевізіі гэтага мерапрыемства вельмі далёкая ад рэчаіснасьці, - гаворыцца ў заяве. Па маштабах і значнасьці будучы ваенны спэктакль сур’ёзна саступае, напрыклад, такім манёўрам, як “Захад-81”. Па колькасьці войскаў і тэхнікі, тактычнай задуме, гэтае навучаньне мала чым адрозьніваецца ад шэраговага палковага навучаньня з баявой стральбой у мінулай Беларускай ваеннай акрузе”.

Галоўныя мэты, якія ставяцца ўладаю перад гэтым навучаньнем, усім зразумелыя, сцьвярджае Палітычная рада. “Беларускі кіраўнік пачынае грымець зброяй у адказ на патрабаваньне мірнай супольнасьці аб правядзеньні ў Беларусі сумленных і дэмакратычных выбараў. Страх дзейнай улады перад магчымаю паразаю на выбарах штурхае яе да застрашэнньня незадаволеных сваім жыцьцём грамадзянаў. Ніхто ня мае сумневаў у тым, што ў выпадку правалу на выбарах А.Лукашэнка накіруе рэгулярныя і аўтамабільныя частцы й падразьдзяленьні, якія знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасьці, для сілавога дасягненьня патрэбных яму вынікаў выбараў”.

У сувязі з гэтым Палітычная рада штабу адзінага кандыдата лічыць “недапушчальнай дэманстрацыю з боку Беларусі ваенай сілы перад сусьветнай грамадзкасьцю і ўласным народам”. “Беларусь – нейтральная краіна, яна ніколі не была й ня можа быць крыніцаю ваеннай напругі на эўрапэйскім кантыненце”, – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, што некалькі дзён таму Ўладзімер Ганчарык зьвяртаўся да дзейнага кіраўніка краіны з прапановаю адкласьці навучаньні “Нёман-2001” ці перанесьці іх на другі тэрмін – пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: