Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Майкл Козак праводзіць паралель паміж Беларусьсю й Нікарагуа
11:04, 27/08/2001, www.yusnews.com

Амэрыканскі амбасадар у Менску Майкл Козак у сваім лісьце ў ангельскую газэту “Гардзіан” падцьвердзіў пэўную паралель паміж Нікарагуа ўзору 1989-1990 гг. і сёньняшняй Беларусьсю. “Нашая задача і ў пэўнай ступені метадалёгія тыя самыя. Тады мы працавалі з санданісцкімі ўладамі, Арганізацыяй амэрыканскіх дзяржаваў, іншымі краінамі рэгіёну і былым Савецкім Саюзам, каб судзейнічаць свабодным, справядлівым і празрыстым выбарам. Сёньня мы працуем з Арганізацыяй па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе, Асацыяцыяй арганізатараў выбараў у Цэнтральнай i ўсходняй Эўропе і дзяржавамi-членамі АБСЭ, уключна з членамі Эўразьвязу, каб пабудзіць беларускія ўлады стварыць які-небудзь мінімум доступу апазыцыі да прэсы і празрыстасьці працэсу падліку галасоў”, - заявіў Козак.

“Дваццаць гадоў таму мы раілі нікарагуанскай апазыцыі: лепей ажыцьцяўляць сваю палітычную павестку дня шляхам удзелу ў мірным выбарчым працэсе; сёньня мы даем тую самую параду апазыцыі ў Беларусі”, - адзначае амбасадар ЗША ў Менску.

Па словах М.Козака, былы нікарагуанскі прэзыдэнт Ортэга ніколі не аспрэчваў вынікі выбараў. Якія ён праіграў.”Наша задача ў Беларусі, як і задача іншых членаў АБСЭ, - дапамагчы Беларусі ў разьвіцьці выбарчай сыстэмы, якая адказвае міжнародным стандартам і якім Беларусь абавязалася адпавядаць пры ўступленьні ў АБСЭ”, - падкрэсьлівае М.Козак і дадае, што калі такая сыстэма мае месца , то менавіта беларускія выбаршчыкі, а ня ён ці хтосьці іншы, “будуць вырашаць, каму кіраваць іх краінаю у наступныя гады”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: