Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Глава Нацбанку прымушае банкаўскіх работнікаў весьці агітацыю за Лукашэнку
11:05, 27/08/2001

Старшыня праўленьня Нацбанку Пётар Пракаповіч упаўнаважыў супрацоўнікаў банкаўскай сфэры Гомельскай вобласьці весьці агітацыйную працу за дзейнага прэзыдэнта краіны. Пра гэта ён заявіў у Гомлі на закрыцьці нарады, падставаю для якой стала неабходнасьць абмеркаваць канцэпцыю праграмы разьвіцьця банкаўскай сыстэмы Беларусі на 2001-2010 гады.

На нарадзе прысутнічалі кіраўнікі ўсіх банкаў, дырэктары буйных прамысловых прадпрыемстваў, а таксама прадстаўнікі ўладавых структураў. Таксама ў працы нарады прынялі ўдзел старшыня Гомельскага аблвыканкаму Аляксандар Якабсан, глава Гомельскага гарвыканкаму Леанід Барабанаў, а таксама намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі Леанід Глухоўскі, прызначаны адказным за правядзеньне выбараў у рэгіёне.

Як паведамляе БелаПАН, Пётар Пракоповіч заявіў наступнае: “Вы, банкаўскія работнікі, павінны ўважліва падумаць і не чакаць, а ўжо зараз пачынаць працаваць з кліентамі і насельніцтвам. Ім трэба паказаць тое, што нас чакае. Калі пераможа апазыцыя, то будзе ліберальная эканоміка, дзе дзяржава адыходзіць ад кіраўніцтва эканомікай, і палітычная нестабільнасьць. Мы ня можам займацца хаосам у палітыцы”.

На думку старшыні праўленьня Нацбанку, супрацоўнікі банкаўскай сфэры павінны патлумачыць кліентам каштоўнасьць той стабільнасьці, якая дасягнута за апошнія 5 з паловаю гадоў. Пракаповіч падкрэсьліў: галоўнае, што павінны ведаць людзі, - гэта тое, што “шлях, які мы выбралі, цалкам правільны”. “Перамога дзейнага прэзыдэнта мусіць быць важкай. 55-60 адсоткаў – гэта добра. Але гэтага мала. Перамога павінна быць пераканаўчай для Захаду”, - сказаў глава Нацбанку.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: