Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



АРЦІКЛЬ 19 пратэстуе супраць цкаваньня ў Беларусі незалежных СМІ
11:07, 27/08/2001

Сусьветная кампанія за свабоду слова АРЦІКЛЬ19 зьвярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім яна выказвае сваю занепакоенасьць вялікай колькасьцю выпадкаў цкаваньня недзяржаўных газэтаў у пэрыяд прэзыдэнцкай прадвыбарчай кампаніі. ”Мы заклікаем Вас неадкладна спыніць цкаваньне недзяржаўных СМІ. Адмова міжнароднай грамадзкасьці прызнаць парлямэнцкія выбары 2000г. шмат у чым была абгрунтавана абмежаваньнямі, накладзенымі на доступ да СМІ ў Беларусі. Гэтая сытуацыя хутчэй за ўсё адбудзецца і зараз, калі толькі ня будуць прадпрыняты меры, каб зьмяніць сытуацыю мінулых тыдняў”, - заяўляе каардынатар Эўрапэйскіх праграмаў АРЦІКЛЬ 19 Сара Гонт.

За апошнія шэсьць тыдняў АРЦІКЛЬ 19 зафіксавала наступныя выпадкі цкаваньня незалежных выданьняў:

24 жніўня – «Свободные новости» - вынесена папярэджаньне Дзяжкамдруку за “распаўсюд недакладнай інфармацыі”

23 жніўня – «Наша Свабода» - міліцыя канфіскавала адзін кампутар у сувязі з праверкаю падаткавай праверкі.

23 жніўня – «День» - затрыманы журналіст Вадзім Баршчэўскі ў Віцебску

22 жніўня - УП «Мэджык» - апячатана памяшканьне, блякіраваны разьліковы рахунак

22 жніўня – Уладзімер Ганчарык (кандыдат у прэзыдэнты) – Міліцыя сарвала сустрэчу з выбаршчыкамі ў Салігорску

22 жніўня – «Народная Воля» - канфіскавана 10 кампутараў ў сувязі з правядзеньнем падаткавай праверкі

21 жніўня – «Народная Воля», «БДГ», «Наша Свабода» -- Пачалася падаткавая праверка

17 жніўня – «Наша Свабода» - Канфіскацыя 216 400 асобнікаў спэцвыпуску газэты ў друкарні «Мэджык». Таксама вынесена папярэджаньне Дзяржкамдрукам за “распаўсюд недакладнай інфармацыі”

14 жніўня – «Новая газета Сморгони» - Правядзеньне праверкі інспэкцыяй па фінансавых дакумэнтах

14 жніўня – «Куцейна» - Канфіскацыя абсталяваньня ў сувязі з прэзыдэнцкім дэкрэтам №8

14 жніўня – «Регион-вести» - Пагрозы КДБ канфіскаваць абсталяваньне

8 августа – «Пагоня» - Пагрозы КДБ і мясцовага пракурора закрыць газэту

7 жніўня – «Пагоня» - Спроба КДБ завербаваць (?) журналіста й пагроза закрыць газэту

24 ліпеня – «День» - Адбылося рабаваньне рэдакцыі, зноў скарадзеныя сыстэмныя блёкі

23 ліпеня – «Беларускі Ўсход» - Канфіскацыя абсталяваньня ў адпаведнасьці з 8-ым дэкрэтам

16 ліпеня – «День» - крадзеж у рэдакцыі, скрадзеныя сыстэмныя блёкі

12 ліпеня – «Вольны Горад» - Канфіскацыя абсталяваньня ў адпаведнасьці з дэкрэтам №8

“Вынікам вышэйзгаданых інцыдэнтаў стала сур’ёзнае парушэньне працы нацыянальных і рэгіянальных недзяржаўных газэтаў, а выбаршчыкі пазбавіліся доступу да інфармацыі аб урадавых правапарушэньнях і альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты. АРЦІКЛЬ 19 асуджае спробы ўладаў заглушыць галасы сваіх крытыкаў, што забясьпечвае несбалансаваную інфармацыю аб прэзыдэнцкай кампаніі ў СМІ”, - заяўляе ў сваім лісьце АРЦІКЛЬ 19 такім цкаваньнем недзяржаўных СМІ, піша Сара Гонт, Беларусь працягвае парушаць свае міжнародныя абавязацельствы, якія гарантуюць свабоду слова паводле артыкула 19 Міднароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. У Пакце гаворыцца, што кожны мае права на “свабоду шукаць, атрымоўваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад межаў, вусна, пісьмова ці шляхам друку...”

“Мы заклікаем Вас неадкладна спыніць ціск на недзяржаўныя СМІ і гарантаваць свабоду друку ў адпаведнасьці з абавязацельствамі Беларусі па міжнародным заканадаўстве. У перыяд прадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі магчымасьць выбаршчыкаў атрымоўваць розную інфармацыю і ведаць пра свае магчымасьці выбару зьяўляецца паставовай для забесьпячэньня свабодных і сумленных выбараў. Адмова міжнароднай грамадзкасьці прызнаць парлямэнцкія выбары 2000 г. шмат у чым была абумоўлена абмежаваньнямі, накладзенымі на доступ да СМІ ў Беларусі. Гэтая сытуацыя хутчэй за ўсё адбудзецца і зараз, калі толькі ня будуць прадпрынятыя меры з тым, каб зьмяніць сытуацыю мінулых тыдня”, – заяўляе Сусьветная кампанія за свабоду слова.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: