Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Дзень народзінаў Завадзкага людзі ачэпяць рэзыдэнцыю Лукашэнкі 11:08, 27/08/2001
28 жніўня – дзень народзінаў Зьміцера Завадзкага. Ягонае 29-годзьдзе калегі-журналісты і ўсе, каго непакоіць лёс зьніклага год таму аператара ГРТ, зьбіраюцца адзначыць чарговай акцыяй каля прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі па вуліцы К.Маркса, 38.
Вакол будынка а 17.00 зноў стане кола , удзельнікі якога будуць трымаць патрэты зьніклых людзей.
Тэлеаператар беларускага Бюро ГРТ Зьміцер Завадзкі зьнік у Менску 7 ліпеня 2000 году, і з гэтага часу пра ягоны лёс нічога невядома.