Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускую армію прымушаюць галасаваць за Лукашэнку 11:12, 27/08/2001, GazetaSNG.ru
Пра цікавы “досьвед” арганізацыі выбараў у Беларусі на закрытых выбарчых вучастках, якія разьмяшчаюцца ў вайсковых частках, распавяла кіраўнік тэхналягічнага штабу адзінага кандыдадата ад шыркай дэмакратычнай кааліцыі Валянціна Палевікова на сустрэчы з журналістамі. Яна адзначыла, што інфармацыя, якой яна хоча падзяліцца з прэсаю, атрымана ад надзейных крыніц. Аказваецца, беларускі “досьвед” арганізацыі выбараў ў тым, што напярэдадні галасаваньня за другога прэзыдэнта краіны ўвесь асабісты склад беларускай арміі будзе пераведзены на казарменнае становішча.
“У дзень выбараў асабістаму складу тэрміновай службы і тым, хто прапісаны пры вайсковых частках, а гэта сталы склад, бюлетэні для галасаваньня выдаюцца пайменныя. На зваротным баку алоўкам ставіцца парадкавы нумар згодна сьпісу”.
Такім чынам, усе ведаюць, што іх кантралююць. І камандаваньню будзе дакладна вядома, хто і як прагаласаваў. Пасьля гэтага, натуральна, пачнуцца ўнутраныя разборкі, вынікі якіх паўплываюць на кар’ерны рост, атрыманьне жыльля, а для салдат тэрміновай службы – своечасовае звальнене ў запас. Валянціна Палевікова сцьвярджае, што такога кшталту практыка была “абкатана” ў частках падчас правядзеньня рэферэндуму ў 1996 годзе і падчас выбараў дэпутатаў ніжняй палаты беларускага “парлямэнту”.
Як стала вядома, на дадзены момант у вайсковых частках беларускай арміі стала пракручваюцца відэёстужкі аб стваральнай працы дзейнага прэзыдэнта за сем гадоў кіраваньня. За іншых кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду агітаваць забаронена.