Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЦВК пагражае Ганчарыку адменаю рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты
11:14, 27/08/2001

Цэнтрвыбаркам выступіў з перасьцярогаю ў адрас выбарчага штабу адзінага кандыдадата ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімера Ганчарыка. 27 жніўня на паседжаньні ЦВК былі разгледжаныя матэр’ялы, якія сьведчаць пра парушэньні выбарчага заканадаўства з боку каманды Ганчарыка. У якасьці сьведчаньняў былі прадстаўленыя факты масавай бясплатнай раздачы выбаршчыкам незалежных газэтаў “Наша свабода”, “Рабочы”, “Беларуская маладзёжная”, “День”. Раздачу незалежнай прэсы Цэнтрвыбаркам расцэньвае як подкуп выбаршчыкаў.

Цэнтрвыбаркам зьвярнуў увагу таксама на агітацыйныя ўлёткі кандыдата, якія ня маюць выходных дадзеных; распаўсюд улётак незарэгістраванага руху “За новую Беларусь”, што ўтрымоваюць заклік падтрымаць адзінага кандыдата. Пакуль члены ЦВК абмежаваліся рэкамэндацыямі штабу кандыдата “захоўваць выбарчае заканадаўства”. Па словах главы Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, гэтая мера зьяўляецца “прэвентыўнай”: калі становішча ня выправіцца, ЦВК вынясе папярэджаньне. Паўторнае папярэджэньне, сказала Лідзія Ярмошына, можа стаць падставаю для адмены рэгістрацыі Ўладзімера Ганчарыка кандыдатам у прэзыдэнты.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: