Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Съемочные группы коррпунктов российских телеканалов вернулись сегодня с предполагаемого места захоронения джипа с трупами Виктора Гончара и Анатолия Красовского возле территории военной части под Бегомлем. Но как рассказывают сами журналисты, визит на предполагаемое место захоронения исчезнувших два года назад политиков, оставил больше вопросов, чем ответов. Связано это с тем, что розыскивать останки оппозиционных политиков выехала группа сотрудников министерства внутренних дел во главе с министром Владимиром Наумовым, который как лицо заинтересованное, то есть подозреваемое в причастности к исчезновениям Гончара и Красовского, вообще не должен был бы этим заниматься. В противном случае ни о какой объективности поисков и речи быть не может. Именно поэтому действия министра и его подчиненных были восприняты, мягко говоря, с недоверием. Наумов и не пытался развеять сомнения российских тележурналистов. Так, например, технические данные металлоискателя, с помощью которого сапер пытался обнаружить наличие в земле металла, остались журналистам неизвестны и поэтому им пришлось довольствоваться показаниями, о точности которых судить сложно. Укрепило недоверие к "поискам" Наумова трупов и то, что выехавшая на поиски группа сотрудников министерства внутренних дел даже не удосужилась взять на экспертизу образцы почвы с предполагаемого места захоронения Виктора Гончара и Анатолия Красовского.
38 адсоткаў выбаршчыкаў Менску гатовыя сёньня аддаць свае галасы Ўладзімеру Ганчарыку, 32 адсоткі – Аляксандру Лукашэнку і 8 адсоткаў – Сяргею Гайдукевічу. Такія зьвесткі атрыманыя падчас зандажу грамадзкай думкі, праведзенага 23-26 жніўня супрацоўнікамі сацыялягічнай службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сярод 500 жыхароў беларускай сталіцы 18 гадоў і старэй. 12 адсоткаў менчукоў гатовыя прагаласаваць супраць усіх кандыдатаў у прэзыдэнты, а 10 адсоткам цяжка было адказаць на пытаньне “За каго з трох кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі Вы аддалі б свой голас, калі б выбары праходзілі сёньня?”.
Свабодны прафсаюз Беларускі пратэстуе супраць дэпартыцыі зь Беларусі грамадзянаў ЗША Робэрта Філдынга і разглядае гэты крок як “крывадушны і дэструктыўны, накіраваны на ўціск дэмакратычных свабод”. “Мы лічым, што дэпартыцыя Р.Філдынга стала вынікам псыхозу ўладаў наконт нібы ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржавы”, - гаворыцца ў заяве Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Ягоныя аўтары сцьвярджаюць, што Філдынг ніколі не займаўся агітацыяй “за” ці “супраць” якога-небудзь з кандыдатаў у прэзыдэнты. Роберт Філдынг прыбыў у Беларусь па запрашэньні СПБ у якасьці кансультанта. Ягоная дзейнасьць “была накіравана на кансультацыю членаў СПБ па пытаньнях разьвіцьцця арганізацыі і ўдзелу членаў СПБ ў судзействе правядзеньня дэмакратычных выбараў прэзыдэнта Беларусі” .
Без тлумачэньня прычынаў з 17 верасьня ў парушэньне заключанай домовы ў Глыбокім адмовіліся прадаваць у шапіках “Белсаюздруку” незалежную газэту “Вольнае Глыбокае”. Раней выданьню, зарэгістраванаму ў Дзяржкамдруку, адмовілі ў друку ў маладзечанскай друкарні “Перамога”. У Наваполацкай друкарні таксама адмовіліся друкаваць гэтую газэту.
81 адсотак жыхароў Менску зьбіраюцца прымаць удзел у выбарах прэзыдэнта Беларусі. Такія дадзеныя апытаньня, праведзенага сацыёлягамі службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 23-26 жніўня, падчас якога былі апытаныя 500 менчукоў ва ўзросьце 18 гадоў і старэй. 15 адсоткаў рэспандэнтаў заявілі, што ня будуць прымаць удзелу ў выбарах 9 верасьня, а 4 адсоткам цяжка было спрагназаваць свае дзеяньні.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе грамадзяніна ЗША Чарльза Даніэла Пэрыелла, падазронага ў захаваньні, збыце й схільнасьці да ўжываньня наркатычных сродкаў, а таксама ў арганізацыі наркапрытону, паведамляе “Інтэрфакс”. Дырэктара амэрыканскага прадстаўніцтва Accels затрымалі супрацоўнікі КДБ 21 чэрвеня. Пры вобыску на кватэры затрыманага была знойдзена і канфіскавана марыхуана. Пэрыелла пагадзіўся толькі з часткаю прад’яўленых яму абвінавачваньняў. Ён прызнаў сябе віноўным у набыцьці, захаваньні і ўжываньні наркотыкаў.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі падцьвердзіў, што ГенадзьУгляніца, які выступіў учора з выкрываньнем у адрас беларускіх уладаў, зьяўляецца супрацоўнікам аддзелу па ахове канстытуцыйнага парадку і барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Менскага ўпраўленьня КДБ. На дадзены момант КДБ расшуквае супрацоўніка КДБ, які падцьвердзіў датычнасьць уладаў да зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, калі распавёў на відэёкасэце пра абставіны выкраданьня, забойства і пахаваньня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Вядома, што Генадзь Угляніца не зьяўляўся на працы ні 27, ні 28 жніўня. Бацькі пра ягонае месцазнаходжаньне нічога ня ведаюць.
Вядомы інтэрнэт-дзеяч Дзед Талаш выказаў сваё меркаваньне на тэму “Мой выбар” адносна надыходзячых у Беларусі 9 верасьня выбараў на форуме сайту Хартыі’97. “Трэба разумець, што ты галасуеш не за канкрэтнага чалавека, а за надзею на лепшае жыцьцё. Не за Ганчарыка Ў.І., а супраць Лукашэнкі А.Р., супраць усяго гэтага амаль кафкiанскага сюра, які пануе на нашай зямлі амаль сем гадоў. Не за малочныя рэкі, а за спрыяльныя ўмовы для далейшага разьвіцьця, калі трэба – для барацьбы. Не за ўтопію з заробкам 500 даляраў, а за нармальныя ўмовы дзейнасьці, за гульню па правілах, а не дэкрэтах. Мы выбіраем ня Бацьку на ўсё далейшае жыцьцё, а часовага мэнэджэра Краіны на пераходны пэрыяд”, - піша Дзед Талаш.
Прэс-цэнтру Хартыі’97 сталі вядомыя падрабязнасьсці аб асобах двух мужчын, касэту з сэнсацыйным прызнаньнем якіх учора атрымалі ўсе акрэдытаваныя ў Беларусі расейскія тэлеканалы, шэраг незалежных газэтаў і радыёстанцыяў. Адзін зь іх – Генадзь Угляніца, які назваў сябе супрацоўнікам аддзелу па ахове канстытуцыйнага парадку і барацьбе з тэрарызмам Менскага Ўпраўленьня КДБ, сапраўды зьяўляецца супрацоўнікам УКДБ па Менскай вобласьці. Нягледзячы на тое, што ЦІГС КДБ запэўнівае, што Угляніца не зьяўляецца супрацоўнікам КДБ, былы супрацоўнік пазнаў у Генадзі Угляніцы свайго былога калегу. Таксама стала вядома, што Генадзь Угляніца – зяць вядомага беларускага акадэміка Радзіма Гарэцкага. У Менску у яго засталіся жонка і двое дзяцей, якія на дадзены момант пераехалі жыць да Радзіма Гарэцкага. У другім мужчыне, які назваў сябе Андрэям Жарнасекам, журналіст агенцтва БелаПАН Генадзь Барбарыч пазнаў былога актывіста Маладога Фронту, а зараз актывіста спартова-патрыятычнай арганізацыі “Край”. Нагадаем, што на касэце Андрэй Жарнасек і не называў сябе супрацоўнікам КДБ, а назваў толькі сваё імя. Згодна папярэдняй інфармацыі ў Беларусі ў яго таксама засталася жонка з маленькімі дзецьмі.
Група сапёраў на чале зь міністрам унутраных справаў Уладзімерам Навумавым выехала ўчора ў раён ваеннай часткі пад Бягомляй, дзе паводле інфармацыі байца САХРу Аляксандра Мяцельскага, супрацоўніка КДБ Генадзя Угляніцы і актывіста “Края” Андрэя Жарнасека быў закапаны джып з трупамі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, перадае “Інтэрфакс”. У гэты ж дзень у Бягомлю выехалі здымачныя групы некаторых расейскіх тэлеканалаў, акрэдытаваных у Беларусі. Аднак, па словах расейскіх журналістаў, у цемры ім не давялося штосьці знайсьці. Сёньня зранку гэтыя здымачныя групы зноў выехалі ў Бягомлю, але ў суправаджэньні міліцыі. Што рабіў ноччу каля мяркуемага месца пахаваньня трупаў Ганчара і Красоўскага Ўладзімер Навумаў, падазроны ў датычнасьці да гэтых забойстваў, застаецца загадкаю. Тым больш, чаму замест апергрупы ён узяў з сабой сапёраў.
Місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека (БДІПЧ) АБСЭ адмяніла з дырэктарам гэтай арганізацыі Жэрарам Студманам заплянаваны двухдзённы візыт у Беларусь з-за таго, што два з чатырох членаў місіі не атрымалі беларускія візы. Прадстаўнікі БДІПЧ заяўляюць, што беларускія ўлады ня далі задавальняючага тлумачэньня адносна прычынаў гэтай адмовы.
Для падрыхтоўкі працы Місіі назіральнікаў Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе на надыходзячых у верасьні прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі сёньня ў Менск з двухдзённым візытам прыбывае глава Місіі назіральнікаў АБСЭ, віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дэпутат парлямэнту Фінляндыі Кіммо Кільюнэн. Кільюнэн будзе ня толькі ўзначальваць місію АБСЭ на выбрах у Беларусі, але й прадстаўляць дзейнага старшыню АБСЭ Мірчу Джоана і Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека і рабіць заявы ад імя кіраўніцтва гэтай арганізацыі.
Адзіны кандыдат ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімер Ганчарык плянуе правесьці 2 верасьня з 12.00 да 15.00 сустрэчу з выбаршчыкамі Менску на Кастрычніцкай плошчы каля Рэспубліканскага палацу культуры прафсаюзаў. Такое пажаданьне да лідэра прафсаюзаў выказалі самі менчукі. Прыблізная колькасьць удзельнікаў – да адной тысячы чалавек. З просьбаю аказаць судзейства ў арганізацыі сустрэчы і інфармаваньні грамадзянаў праз СМІ кандыдат у прэзыдэнты зьвярнуўся ў Менскую гарадзкую тэрытарыяльную камісію і Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт.
Напярэдадні надыходзячых прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі, моладзевае крыло аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі Міжнароднай Амністыі прызвала першакурсьнікаў Свабоднага Ўнівэрсытэту ў Амстэрдаме выступіць з акцыяй салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Моладзь выйшла на вуліцы сталіцы Галяндыі з плякатамі “Даеш свабодныя выбары ў Беларусі!”. Такім чынам, мясцовыя студэнты прадэманстравалі сваю падтрымку беларускім дэмакратычным сілам і зрабілі магчымы ўзьнёсак ў правядзеньне дэмакратычных выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 9 верасьня.
81 адсотак часу, адданага на сюжэты, зьвязаныя з выбарамі, у перадачах навінаў на БТ было прысьвечана ў мінулым месяцы Аляксандру Лукашэнку. Матар’ялы аб ягоных палітычных суперніках занялі ў матар’ялах навінаў у агуле толькі 19 адсоткаў часу. Такія дадзеныя маніторынгу прадвыбарчай кампаніі ў СМІ Рэспублікі Беларусь, агучаныя 27 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску.
Старшыня Менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў даў распараджэньне спыніць свабодны продаж квіткоў на футбольны матч нацыянальных зборных Беларусі і Ўкраіны, які адбудзецца 1 верасьня на стадыёне “Дынама”. Афіцыйныя гарадзкія ўлады тлумачаць свае дзеяньні шматлікімі просьбамі працоўных калектываў, якія прагнуць паглядзець футбольнае спаборніцтва. Таму, як тлумачаць журналістам ў сталічнай мэрыі, квіткі будуць распаўсюджвацца толькі па заяўках прадпрыемстваў і ўстановаў. Насамрэч, дзеяньні гарадзкіх уладаў маюць прадвыбарчую падаплёку.