Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Галяндзкія студэнты выказваюць салідарнасьць з дэмсіламі Беларусі 11:03, 28/08/2001
Напярэдадні надыходзячых прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі, моладзевае крыло аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі Міжнароднай Амністыі прызвала першакурсьнікаў Свабоднага Ўнівэрсытэту ў Амстэрдаме выступіць з акцыяй салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Моладзь выйшла на вуліцы сталіцы Галяндыі з плякатамі “Даеш свабодныя выбары ў Беларусі!”. Такім чынам, мясцовыя студэнты прадэманстравалі сваю падтрымку беларускім дэмакратычным сілам і зрабілі магчымы ўзьнёсак ў правядзеньне дэмакратычных выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 9 верасьня.