Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімер Ганчарык сустрэнецца з выбаршчыкамі Менску 2 верасьня 11:04, 28/08/2001
Адзіны кандыдат ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімер Ганчарык плянуе правесьці 2 верасьня з 12.00 да 15.00 сустрэчу з выбаршчыкамі Менску на Кастрычніцкай плошчы каля Рэспубліканскага палацу культуры прафсаюзаў. Такое пажаданьне да лідэра прафсаюзаў выказалі самі менчукі. Прыблізная колькасьць удзельнікаў – да адной тысячы чалавек. З просьбаю аказаць судзейства ў арганізацыі сустрэчы і інфармаваньні грамадзянаў праз СМІ кандыдат у прэзыдэнты зьвярнуўся ў Менскую гарадзкую тэрытарыяльную камісію і Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт.