Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менск прыбывае глава Місіі назіральнікаў АБСЭ 11:05, 28/08/2001
Для падрыхтоўкі працы Місіі назіральнікаў Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе на надыходзячых у верасьні прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі сёньня ў Менск з двухдзённым візытам прыбывае глава Місіі назіральнікаў АБСЭ, віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дэпутат парлямэнту Фінляндыі Кіммо Кільюнэн. Кільюнэн будзе ня толькі ўзначальваць місію АБСЭ на выбрах у Беларусі, але й прадстаўляць дзейнага старшыню АБСЭ Мірчу Джоана і Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека і рабіць заявы ад імя кіраўніцтва гэтай арганізацыі.
За час свайго знаходжаньня ў Менску Кільюнэн сустрэнецца з беларускімі кіраўнікамі з тым, каб пазнаёміцца з прадвыбарчай сытуацыяй ў Беларусі. Ня выключана, што ён сустрэнецца і з кандыдадатамі ў прэзыдэнты, а таксама з прадстаўнікамі арганізацыяў па абароне правоў чалавека.