Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэпартацыя Робэрта Філдынга – чарговы псыхоз уладаў 11:14, 28/08/2001
Свабодны прафсаюз Беларускі пратэстуе супраць дэпартыцыі зь Беларусі грамадзянаў ЗША Робэрта Філдынга і разглядае гэты крок як “крывадушны і дэструктыўны, накіраваны на ўціск дэмакратычных свабод”. “Мы лічым, што дэпартыцыя Р.Філдынга стала вынікам псыхозу ўладаў наконт нібы ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржавы”, - гаворыцца ў заяве Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Ягоныя аўтары сцьвярджаюць, што Філдынг ніколі не займаўся агітацыяй “за” ці “супраць” якога-небудзь з кандыдатаў у прэзыдэнты. Роберт Філдынг прыбыў у Беларусь па запрашэньні СПБ у якасьці кансультанта. Ягоная дзейнасьць “была накіравана на кансультацыю членаў СПБ па пытаньнях разьвіцьцця арганізацыі і ўдзелу членаў СПБ ў судзействе правядзеньня дэмакратычных выбараў прэзыдэнта Беларусі” .
Акрамя таго, адзначаецца ў заяве, “на фоне беспардоннага ўмяшальніцтва іншых замежных грамадзянаў (выступ Уладзімера Жырыноўскага ў суботняй праграме Казіяткі ад 25.08.2001г. з заклікамі галасаваць за Лукашэнку і непавагаю тых, хто Лукашэнку не падтрымоўвае) жорсткія паводзіны ўладаў падцьвярджае антыдэмакратычны характар правядзеньня выбарчай кампаніі з іхняга боку”.
Нагадаем, што Робэрт Філдынг, супрацоўнік Цэнтру салідарнасьці Амэрыканскай федэрацыі працы – Кангрэсу прамысловых прафсаюзаў, быў дэпартаваны зь Беларусі 25 жніўня па абвінавачваньні ў незаконнай дзейнасьці на тэрыторыі Беларусі. Згодна афіцыйнаму паведамленьню КДБ, ён выконваў ролю “каардынатара для падрыхтоўкі мабілізацыйнай гатоўнасьці апазыцыйных сілаў да неканстытуцыйнага адхіленьня ад улады дзейнага прэзыдэнта” і на прафсаюзным сэмінары ў Гародні адкрыта заклікаў галасаваць за Ўладзімера Ганчарыка.