Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Арыштаваны наклад газэты “Рабочы”, прысьвечаны адзінаму кандыдату
11:17, 28/08/2001

Наклад спэцыяльнага выпуску незалежнай газэты “Рабочы”, прысьвечаны адзінаму кандыдату ў прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімеру Ганчарыку, быў арыштаваны сёньня супрацоўнікамі Камітэту фінансавых расьсьледаваньняў у прыватнай друкарні “Мэджык”. Ініцыятарам рэпрэсыяў супраць незалежнай газэты выступіў намесьнік старшыні Дзяржкамдруку Ўладзімер Глушакоў, загад аб прызначэньні якога выконваючым абавязкі дырэктара друкарні дырэктар “Мэджыка” Юры Будзько быў вымушаны падпісаць для таго, каб разблякаваць памяшканьні друкарні. Пасьля гэтага друк газэтаў узнавіўся; але праз жорсткую цэнзуру Глушакова, якая супярэчыць Закону аб друку, што забараняе папярэднюю цэнзуру, узьніклі праблемы з друкам газэты “Рабочы”.

Па словах галоўнага рэдактара “Рабочага” Віктара Івашкевіча, праблемы з выпускам газэты ўзьніклі яшчэ ўчора. Новы выконваючы абавязкі дырэктара “Мэджыка” выказаў яму сваю незадаволенасьць адносна ўтрыманьня спэцвыпуску, які складаецца з тэксту прадвыбарчай праграмы адзінага кандыдата Сямёнам Домашам. У той самы дзень Глушакоў спыніў друк спэцвыпуску і заявіў, што без папярэдняй аплаты друкарня ня будзе друкаваць “Рабочы”, хоць гэта супярэчыць дамоўленасьцям газэты з “Мэджыкам”, згодна якой друк газэты аплочваецца толькі па факце друку ўсяго спэцвыпуску. У выніку з заплянаваных 400 тысячаў асобнікаў спэцвыпуску ўчора было надрукавана толькі 40 тысячаў.

Сёньня рэдакцыя “Рабочага”, нягледзячы на парушэньні дамоўленасьцяў, унесла перадаплату за спэцвыпуск. Але замест таго, каб працягваць друкаваць спэцвыпуск “Рабочага”, у “Мэджык” выклікалі супрацоўнікаў фінансавых расьсьледаваньняў, якія арыштавалі ўжо надрукаваныя 40 тысячаў асобнікаў “Рабочага”. Выпуск рэшты накладу газэты, вядома, узноўлены ня быў. Па словах Віктара Івашкевіча, яго, як і выдаўца “Нашай Свабоды”, у якога Камітэт фінансавых расьсьледаваньняў два тыдні таму арыштаваў каля 300 тысячаў асобнікаў, ніхто не папярэдзіў аб арышце.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: