Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Стэнаграму допыту байца САХРу Віталя Мяцельскага, які стаў сьведкаю забойства Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага увосень 1999 году на тэрыторыі ваеннай часткі пад Бягомляй, атрымалі сёньня ўсе акрэдытаваныя ў Беларусі расейскія тэлеканалы, незалежныя газэты і радыёстанцыі. Супрацоўнік КДБ Генадзь Угляніца і актывіст “Краю” Андрэй Жарнасек, які два дні таму падцьвердзіў сьведчаньні байца САХРу аб датычнасьці беларускіх уладаў да зьнікненьня апазыцыйных палітыкаў, стрымалі сваё абяцаньне і прадаставілі грамадзкасьці запісы сваіх размоваў са сьведкам забойства Ганчара й Красоўскага. Падцьверджаньнем словаў Угляніцы і Жарнасека стаў і фотаздымак Віталя Мяцельскага. Мы прыводзім тэкст стэнаграмы допыту, у якім адлюстраваныя ўсе абставіны здарэньня ў верасьні 1999 году ў частцы пад Бягомляй.
Жонка Віктара Ганчара пасьля таго як у прэсе былі апублікаваныя рапарты генэрала Лапаціка і палкоўніка Алкаева, цьвёрда вырашыла сустрэцца з усімі, чые прозьвішчы згадваюцца ў дакумэнтах з адзнакаю “Сов.секретно”. Пакуль з Зінаідаю сустрэліся два генэралы, якія аб гучных зьнікненьнях напэўна ведаюць усё – Юры Сівакоў і Уладзімер Мацкевіч. Між іншым, абодва за гэтую сустрэчу мелі вымову ад некаторых вышэйшых службовых асобаў дзяржавы. Ва ўсялякім выпадку так кажуць у кулуарах рэзыдэнцыі прэзыдэнта. На днях Зінаіда атрымала адказ ад дзейнага Генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана. Больш дакладна – не адказ, а цынічную адпіску. І не ад Шэймана, а ад начальніка сакратарыяту – старэйшага памочніка Генпракурора Сяргея Краўцова. Вось тэкст гэтай афіцыйнай паперы:
Менская гарадзкая пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факту паклёпу адносна Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, далучаньне да абвінавачваньня ў зьдзяйсьненьні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства (частка 2 арт.367 Крымінальнага кодэксу). Падставаю для ўзбуджаньня крымінальнай справы і канфіскацыі накладу стала публікацыя ў арыштаваным спэцвыпуску незалежнай газэты “Рабочы” артыкул “Злодзей вінен сядзець у турме!” аб фактах карупцыі ў кіраўніцтве краіны.
Злучаныя Штаты Амэрыкі сумняваюцца, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, прызначаныя на 9 верасьня, могуць быць свабоднымі й сумленнымі, нават калі ўлады краіны зьменяць манеру сваіх паводзінаў у бліжэйшыя 10 дзён, заявіў у аўторак прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчар. Баўчар зачытаў сьпіс парушэньняў, зьдзейсьненых беларускімі ўладамі за час прадрыхтоўкі да выбараў, і назваў чатыры крокі, якія яны павінны зрабіць, каб паспрабаваць забясьпечыць сумленнасьць і законнасьць галасаваньня, паведамляе Reuters.
У час апытаньня жыхароў Менску супрацоўнікамі сацыялягічнай службы “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, калі рэспандэнтам задавалі пытаньне: “У якой ступені вы давяраецце кожнаму з кандыдатаў у прэзыдэнты?”, высьветлілася, што калі падсумаваць удзельную вагу рэспандэнтаў, якія у той ці іншай ступені давяраюць кандыдатам у прэзыдэнты, то атрымаецца, што найбольшым даверам сярод менчукоў карыстаецца Ўладзімер Ганчарык (43 адсоткі). Пасьля ідуць А.Лукашэнка (35 адсоткаў) і С.Гайдукевіч (23 адсоткі). Больш за палову апытаных сацыёлягамі менчукоў “зусім не давяраюць” Аляксандру Лукашэнку (58 адсоткаў).
Сёньня сканчваецца візыт у Менск віцэ-прэзыдэнта Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, члена парлямэнту Фінляндыі Кіма Кільюнэна. Ён узначаліць групу кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ на выбарах прэзыдэнта Беларусі. Кім Кільюнэн прызначаны Дзейны старшынём АБСЭ ў якасьці спэцыяльнага каардынатара місіі назіральнікаў АБСЭ. Гэтая група сумесна з місіяй абмежаванага назіраньня Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЭ і Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.Як паведамлялася раней, група кароткатэрміновых назіральнікаў, каля 150-ці чалавек, прыедзе ў Беларусь напярэдадні 9 верасьня і правядзе назіраньне па ўсёй краіне ў дзень выбараў.
У рэдакцыю “Беларускага часу” трапіў вельмі цікавы дакумэнт, які, нібыта распрацаваны ў адміністрацыі прэзыдэнта. У “Нарматыўным сьпісе форма ўхваленьня прадстаўнікоў выканаўчых ворганаў улады і іншых катэгорыяў кіруючага складу” вызначана градацыя формаў і метадаў узнагароды чыноўнікаў выканкаму, членаў учатковых і тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Дырэктараў буйных прамысловых прадпрыемстваў.
З 14 жніўня па рэспубліцы праходзіць музычны мабілізацыйны тур па 22 гарадах Беларусі беларускіх рок гуртоў, які сутыкаецца зь вялікімім праблемамі. У бальшыні гарадоў забараняюць вешаць альбо здымаюць перад самым канцэртам дэкарацыі з сымболікай мабілізацыйнай кампаніі “Выбірай”, а таксама загадчыкі аддзелаў культуры і міліцыя патрабуе, каб музыкі здымалі мабілізацыйныя майкі.
Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Леанід Ерын сёньня пракамэнтаваў новы скандаль, які разгарэўся пасьля таго, як супрацоўнік ягонага ведамства Генадзь Угляніца абвінаваціў кіраўніцтва краіны ў забойстве былога віцэ-прэм’ера Беларусі Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага. Леанід Ерын прызнаў, што Угляніца – адзін зь лепшых, калі ня самы лепшы, супрацоўнік Упраўленьня КДБ па Менску і Менскай вобласьці. З 26 жніўня ён адстунічае на працы й дома. Табельная зброя і службовае пасьведчаньне супрацоўніка знойдзены на ягоным працоўным мейсцы. “На дадзены момант прадпрымаюцца ўсе магчымыя меры па росшуку зьніклага. Праводзіцца службовае расьследаваньне”, - сказаў Леанід Ерын.
Сёньня 29 жніўня а 12 гадзіне дня арганізацыя беларускіх уцекачоў у Бэльгіі “Беларускі цэнтар” правядзе пікет насупроць будынку Міжнароднага Трыбуналу Правоў Чалавека ў галяндзкім горадзе Гаазе. Палітэмігранты зь Беларусі маюць намер патрабваць ад Трыбуналу пусьціць у вытворчасьць справу адносна А.Лукашэнкі ў сувязі са стварэньнем так званых эскадронаў сьмерці. Такога кшталту злачынствы лічацца ў сьвеце “злачынствамі супраць чалавецтва”. Беларусы патрабуюць ад Міжнароднага трыбуналу прыцягнуць сп.Лукашэнку да адказнасьці.
Генэрал-маёр Валеры Паўлаў, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, былы начальнік упраўленьня грамадзкай бясьпекі, абароны й барацьбы са злачыннасьцю Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у сваім адкрытым лісьце да Аляксандра Лукашэнкі заклікаў беларускага лідэра зьняць сваю кандыдатуру і сыйсьці з прадвыбарчай дыстанцыі. “Вы вярнулі краіну наавт не на сем гадоў назад, а на дзесяцігодзьдзі. У 1994 годзе, калі вы балятаваліся на пост прэзыдэнта, вы маглі казаць тое, што лічыце патрэбным, людзі маглі галасаваць так, як лічаць патрэбным, Беларусь бы паважалі як краіну, а беларусаў як народ. Сёньня Беларусь – краіна-ізгой, вы як прэзыдэнт – герой показак, а беларусы – нацыя, якую ва ўсім сьвеце шкадуюць”, - піша генэрал-маёр Паўлаў. Чытайце тэкст адкрытага ліста цалкам.
27 жніўня каля 22.00 у дом Міхаіла Рудзько - аднаго з каардынатараў Берасьцейскага гарадзкога прадвыбарчага штабу Ўладзімера Ганчарыка ўварваліся 15 узброеных чалавек. Некаторыя зь іх былі ў масках, частка людзей – у грамадзянскім, астатнія ў форме АМАП.
Прафсаюзны лідэр аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў паведаміў, што ўчастковыя выбарчыя камісіі Навабеліцкага раёну Гомлі пачалі скарачаць сьпісы выбаршчыкаў. У выніку чыстак колькасьць выбаршчыкаў ужо зьменшылася на 200-300 чалавек. Гэта робіцца для таго, каб штучна павялічыць яўку на выбарах. Па словах прафсаюзьніка, тая ж карціна назіраецца па ўсім горадзе. Як тлумачаць юрысты, калі грамадзянін, прыйшоўшы на свой участак, не знаходзіць свайго прозьвішча ў сьпісах выбаршчыкаў, ён мае права патрабаваць ад камісіі ўпісаць яе і выдаць бюлетэнь.
Сям`я аднаго з членаў прадвыбарчага штабу Ганчарыка атрымала паведамленьне аб тым, што выбары прэзыдэнта адбудуцца 9 верасьня. Акрамя грамадзянаў, якія дасягнулі ўзросту выбаршчыка, запрашэньні былі высланыя непаўнагадоваму і памерламу. На думку юрыстаў, гэта вынік неякаснай працы ўчастковых камісіяў. Калі выбаршчыкі завўважаць, што сьпісы ўключаныя памерлыя або грамадзяне, якія больш не пражываюць па ўказанай адрэсе, яны могуць падаць адпаведну заяву. Камісія абавязана ўнесьці зьмены.
Напярэдадні дзесятага юбілею беларускай незалежнасьці, 25 жніўня, Дзяржсакратра ЗША Колін Паўэлл выступіў з пасланьнем, з заклікам да беларускхя ўладаў прытрымлівацца міжнародных правілаў у правядзеньні выбараў. “Невыкананьне беларускім бокам дадзеных умоваў своечасова і пасьлядаўна тым не менш паўплывае на нашыя кантакты непасрэдна зь беларускім народам. Аднак гэта ператворыць існы рэжым у адзінага ізгоя на кантытненце”, -заявіў Колін Паўэлл. Ніжэй прыведзены тэкст выстуру цалкам:
Да нядаўняга часу Ўладзімер Ганчарык займаўся ў асноўным прафсаюзанай працай. У палітычных рэйтынгах фігураваў нячаста. Аднак шэраг апошніх падзеяў значна ўмацаваў ягоны аўтарытэт ў вачох выбаршчыкаў. Па дадзеных Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў, за два месяцы перад афіцыйнай прадвыбарчай кампаніяй, рэйтынг Ганчарыка вырас на 10,2%. Дынаміка росту рэйтынгу Ўладзімера Ганчарыка дазваляе сцьвярджаць, што адзіны кандыдат можа атрымаць перамогу ўжо ў першым туры выбараў.
Чарговае паседжаньне Палітычнага Савету штабу адзінага кандыдата прайшло ў Менску 28 жніўня. На паседжаньні, дзе старшынстваваў Леанід Лемяшонак (кіраўнік палітсавету Сямён Домаш знаходзіўся на абсьледваньнін ў лякарні), было прынята канчатковае рашэньнне аб правядзеньні сустрэчаў Уладзімера Ганчарыка і яго паверанных асобаў з выбаршчыкамі. Першая такая шырокамаштабная сустрэча пройдзе 2 верасьня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы каля Рэспубліканскага Палацу прафсаюзаў. З 12.00 да 15.00 гадзінаў Уладзімер Ганчарык прыйдзе сустрэцца з выбаршчыкамі. Адзіны кандыдат ужо праінфармаваў аб гэтым Менскую гарадзкую тэрытарыяльную выбарчую камісію і Менгарвыканкам. У адпаведнасьці з заканадаўствам, як кандыдат у прэзыдэнты, Ганчарык папрасіў гэтыя дзяржаўныя ворганы “аказаць судзейства ў арганізацыі сустрэчы і паклапаціццца аб зьяўленьні інфармацыіі пра гэта ў сродках масавай інфармацыі”.
Бізнэсовец Аляксандар Сманцэр арыштаваны позна 28 жніўня. Ён абвінавачваецца ў правядзеньні прадпрымальніцкай дзейнасьці без утварэньня юрыдычнай асобы. Першая спроба правядзеньня арышту Сманцэра была праведзена яшчэ два дні таму, калі ён прыйшоў на допыт у Камітэт фінансавах расьсьледаваньняў. Яго спрабавалі арыштаваць спачатку на трое сутак без тлумачэньня які-небудзь прычынаў. Аднак адразу з кабінету сьледчага Сманцэр пачаў тэлефанаваць і паведамляць пра заплянаванае незаконнае затрыманьне. Бізнэсоўца адпусьцілі і ўручылі позву. Учора а 11 раніцы Сманцэр зьявіўся на допыт ужо ў КДБ.
27 жніўня ў Мядзелі актывісты “Моладзі АГП” правялі каля гарадзкога кірмашу акцыю “Ланцуг неабыякавых людзей” у рамках агульнацыянальнай кампаніі “Хочам ведаць праўду”. Мясцовыя жыхары з вялікай цікавасьцю і спачуваньнем успрыняла “ланцуг”, арганізавана і спакойна, міліцыя паводзіла сябе прыстойна і “хапуна” ня ладзіла.
Беларусь лічыць “грубым умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы рэспублікі” зробленую у аўторак заяву дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэлла “з нагоды 10-й гадавіны незалежнасьці Беларусі”. Аб гэтым у эфіры беларускай нацыянальнай тэлевізыі заявіў у аўторак вечарам глава МУС Беларусі Міхаіл Хвастоў. У заяве Паўэлла ўтрымлівалася негатыўная адзнака дзеяньняў беларускага кіраўніцтва за апошнія гады. З тэкста заявы Паўэлла вынікала, што, калі надыходзячыя ў Беларусі прэзыдэнцкія выбары пройдуць насуперак стандартам АБСЭ, рэспубліка можа апынуцца адзінай “у Эўропе краінаю-ізгоем”.
У Беларускі Гэльсынкскі камітэт трапляе інфармацыя аб прымушэньні службовымі асобамі старшыняў выбарчых камісыяў да фальсыфікацыі вынікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі. Так, у Віцебскае адзьдзяленьне БГК зьвярнуліся старшыні двух учвстковых камісіяў па выбарах прэзыдэнта і паведамілі пра тое, што з імі правялі індывідуальныя размовы людзі, якія займаюць пасады ва ўласных структурах, аб “неабходнасьці падмены выбарчых бюлетэняў у урнах падчас датэрміновага галасаваньня”. Падмену сказалі праводзіць асабіста, пажадана штодзённа і ў начны час. Старшыні камісіяў папарасілі ўзмоцніць назіраньне на вучастках у дзённы час і, па магчымасьці, прысутнічаць уначы.
Заказ на будаўніцтва гэтага дому ў Менску паступіў у траўні 1999 году. Заказчык - дырэкцыя будаваных аб’ектаў упраўленьня справамі прэзыдэнта. Праэктыроўшчыкі – каманда “Менскграмадзянпрэкту”, падрадчык – Салігорскі будтрэст №3. будаўнікі зладзілі аб’ект асаблівай важнасьці хутка: ужо ў кастрычніку 1999 году дом здалі. Як паведаміў карэспандэнту “БДГ” архітэктар-праэктырошчык дому Міхаіл Рыбнікаў, спэцыялісты “Менскграмадзянпраэкту” спачатку нават ня ведалі пра тое, што ў гэтым доме будзе жыць маці прэыдэнта, яны самі даведаліся выключна з чутак, якія даўна хадзілі па горадзе. “Домік дасткова сьціплы, - сказаў Міхаіл Рыбнікаў. – Сьцены газасілікатныя. Хоць, ведаеце, ад усяго гэтага, вядома, папахвае...”
"Хто з кандыдатаў у прэзыдэнты, на ваш погляд, мае больш магчымасьцяў для выкарыстаньня сродкаў масавай інфармацыі (тэлевізыі, радыё, газэтаў) з мэтай вядзеньня прапагандысцкай, агітацыйнай дзейнасьці на сваю карысьць?" - з такім пытаньнем зьвярнуліся да жыхароў Менску супрацоўнікі сацыялягічнай службы "Зеркало" інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас апытаньня, праведзенага 23-26 жніўня.