Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кампрамат на Лявонава выбіваецца праз арышт бізнэсоўца Аляксандра Сманцэра 11:06, 29/08/2001
Бізнэсовец Аляксандар Сманцэр арыштаваны позна 28 жніўня. Ён абвінавачваецца ў правядзеньні прадпрымальніцкай дзейнасьці без утварэньня юрыдычнай асобы. Першая спроба правядзеньня арышту Сманцэра была праведзена яшчэ два дні таму, калі ён прыйшоў на допыт у Камітэт фінансавах расьсьледаваньняў. Яго спрабавалі арыштаваць спачатку на трое сутак без тлумачэньня які-небудзь прычынаў. Аднак адразу з кабінету сьледчага Сманцэр пачаў тэлефанаваць і паведамляць пра заплянаванае незаконнае затрыманьне. Бізнэсоўца адпусьцілі і ўручылі позву. Учора а 11 раніцы Сманцэр зьявіўся на допыт ужо ў КДБ.
Праз 45 хвілінаў ён зноў патэлефанаваў і паведаміў, што яго затрымліваюць пакуль на некалькі сутак. Дзе ён знаходзіцца зараз – невядома, хутчэй за ўсё, у сьледчым ізалятары КДБ. На думку бізнэсоўца, у аснове арышту ляжыць палітычная падаплёка. Па-першае, у свой час Аляксандар Сманцэр зьяўляецца блізкім сябрам зьніклага апазыцыянэра Віктара Ганчара. Па-другое, і з бізнэсоўца зараз спрабуюць выбіць кампраметуючую інфармацыю на Васіля Лявонава, які зьяўляецца адной з галоўных фігур у камандзе адзінага кандыдата Ўладзімера Ганчарыка. Сам Сманцэр у апошні час актыўна займаўся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю.