Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Папулярнасьць Ганчарыка хутка расьце 11:08, 29/08/2001
Да нядаўняга часу Ўладзімер Ганчарык займаўся ў асноўным прафсаюзанай працай. У палітычных рэйтынгах фігураваў нячаста. Аднак шэраг апошніх падзеяў значна ўмацаваў ягоны аўтарытэт ў вачох выбаршчыкаў. Па дадзеных Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў, за два месяцы перад афіцыйнай прадвыбарчай кампаніяй, рэйтынг Ганчарыка вырас на 10,2%. Дынаміка росту рэйтынгу Ўладзімера Ганчарыка дазваляе сцьвярджаць, што адзіны кандыдат можа атрымаць перамогу ўжо ў першым туры выбараў.
Іншыя сацыялягічныя групы, які праводзілі аператыўнае вывучэньне грамадзкай думкі, адзначаюць, што зьняцьце Сямёна Домаша сваёй кандыдатуры на карысьць Ўладзімера Ганчарыка дадала адзінаму кандыдату яшчэ 11,8%. Нарэшце, сустрэчы Ганчарыка з выбаршчыкамі і першыя тэле і радыёвыступы павялічылі колькасьць ягоных прыхільнікаў яшчэ на 7,4%. Такім чынам, ужо сёньня за Ўладзімера Ганчарыка гатовыя прагаласаваць больш за 30% грамадзянаў Беларусі.
Прыкладна столькі сама апытаных сцьвярджаюць, што зьяўляюцца прыхільнікамі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак тут неабходна рабіць папраўку на так званы “каэфіцыэнт страху”. Па дадзеных дасьледваньняў, праведзеных сацыялягічнай лябараторыяй НОВАК, у групу “напужаных” трапляе 10% электарату. Гэта тыя, хто баіцца адкрыта казаць, што не падтрымоўвае дзейную ўладу. Але, апынуўшыся ў кабінцы для галасаваньння, гэтая катэгорыя выбаршчыкаў аплоціць свой страх.
Варта ўлічыць і тых, хто пакуль ня вызначыўся. Калі да гэтага часу яны ня лічаць патрэбным галасаваць за сёньняшняга прэзыдэнта, верагодна, што 9 верасьня іхнія сымпатыі будуць на баку альтэрнатыўнага кандыдата.
Па выніках сацыялягічнага апытаньня, праведзенага экспэртамі Незалежнага інстытуту краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, пры 70-адсоткавай яўцы выбарўчыкаў дэмакратычны кандыдат набярэ 53% галасоў, сёньняшні прэзыдэнт – 43%. Калі яўка будзе 80-адсоткавай, то Аляксандар Лукашэнка можа разьлічваць на падтрымку 38% выбаршчыкаў, а адзіны кандыдат – 57%.