Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Усебеларускі тур гуртоў “Нейро Дюбель”, “ТТ-34”, “НРМ” ды “Zet” “Рок за перамены” 11:16, 29/08/2001
З 14 жніўня па рэспубліцы праходзіць музычны мабілізацыйны тур па 22 гарадах Беларусі беларускіх рок гуртоў, які сутыкаецца зь вялікімім праблемамі. У бальшыні гарадоў забараняюць вешаць альбо здымаюць перад самым канцэртам дэкарацыі з сымболікай мабілізацыйнай кампаніі “Выбірай”, а таксама загадчыкі аддзелаў культуры і міліцыя патрабуе, каб музыкі здымалі мабілізацыйныя майкі.
Перад пачаткам тура перапыні дамову аб арэндзе 8 заляў, 4 зь якіх былі заменены на іншыя залі ў тых жа гарадах; улады Слуцку, Салігорску, Бабруйску ды Барысаву ў правядзеньні канцэртаў адмовілі наагул. Маладзечанскі клюб “Рыф” пасьля канцэрту быў зачынены. Пасьля выступу ў Ваўкавыску звольнена загадчыца аддзелам культуры горада. Нягледзячы на расклееныя афішы да напалову распраданыя квіткі, адменены буйны канцэрт у Гародні. Пасьля канцэрту ў Асіповічах па ініцытыве Магілёўскай абласной філармоніі адменены канцэрт у Магілёве ды Крычаве. У Мазыры пасля доўгіх пярэчаньняў улады дазволілі праводзіць канцэрт толькі ў спартовай залі ДК “Будаўнік”. Дырэктар Гарадзенскай гарадзкой філармоніі праз выканкам інііцыіруе пазбаўленьне ліцэнзыі гастрольнага агенцтва “Лінія гука”, якое арганізавала рок-тур. У “Лініі гука” існуе рэальная пагроза поўнага зачыненьня.
Гурту “Нейро Дюбель” забаронена выконваць песні “Ехали уроды на “Дажынкі” і “Резиновый дом”.
У падтрыманьні парадку на канцэртах ва ўсіх гарадах вялізную дапамогу аказваюць актывісты Маладога Фронту ды ЗУБРа. Тых жа людзей, што прыходзяць на канцэрты ў мабілізацыйных майках, распаўсюджваюць налепкі, машуць бел-чырвона-белымі сьцягамі дый крычаць “Жыве Беларусь” часьцяком забірае міліцыя.
Але ж, нягледзячы на ўсе перашкоды, “Нейро Дюбель” і “ТТ-34” будуць і ў тваім горадзе!