Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Фальсыфікатары будуць адораны пасадамі і падарункамі
11:17, 29/08/2001

У рэдакцыю “Беларускага часу” трапіў вельмі цікавы дакумэнт, які, нібыта распрацаваны ў адміністрацыі прэзыдэнта. У “Нарматыўным сьпісе форма ўхваленьня прадстаўнікоў выканаўчых ворганаў улады і іншых катэгорыяў кіруючага складу” вызначана градацыя формаў і метадаў узнагароды чыноўнікаў выканкаму, членаў учатковых і тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Дырэктараў буйных прамысловых прадпрыемстваў.

Прадугледжаваецца аплата “працы” па трох умоўных адзінках. Да першай адносяцца старшыні выканкамаў і выбарчых камісіяў, дырэктарат, пад куратарствам якіх вынікі галасаваньня кладуць ня менш за 90% у падтрымку зараз дзейнага прэзыдэнта. У гэтым выпадку прадугледжваецца ўхваленьне ў выглядзе ільготных банкаўскіх субсыдыяў для будаўніцтва індывідуальнага жыльля, набытак па рэшткавым кошце легкавых аўтамабіляў, якія канфіскоўваюцца і рэквізуюцца ў грамадзянаў па рашэньнях суда.

Там, дзе колькасьць электарату Лукашэнкі будзе вагацца ў межах ад 70 да 80%, і “падарункі” больш сьціплыя – павышэньне па пасадзе, уручэньне імпартных тэлевізараў і батавой тэхнікі. Прадстаўнікі трэцяй катэгорыі, якім удасца дасягнуць планкі галасоў электарату Лукашэнкі ў 60%, атрымаюць магчымасьць бясплатна адпачыць ва ўрадавым санаторыі на возеры Нарач ці турыстычных комплексах Упраўленьня справамі прэзыдэнта, а таксама будуць узнагароджаныя грашовымі прэміямі ў памеры аднаго акладу.

Не пазайзросьціш тым чыноўнікам, хто ня справіцца з пастаўленаю задачаю “мінімум” – 50% “за” Аляксандра Лукашэнку. Мяркуецца правесьці зь імі разьбіральніцтва.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: