Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Узбуджана крымінальная справа за артыкул аб фактах карупцыі ў беларускіх эшалонах улады 11:21, 29/08/2001, БАЖ
Менская гарадзкая пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факту паклёпу адносна Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, далучаньне да абвінавачваньня ў зьдзяйсьненьні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства (частка 2 арт.367 Крымінальнага кодэксу). Падставаю для ўзбуджаньня крымінальнай справы і канфіскацыі накладу стала публікацыя ў арыштаваным спэцвыпуску незалежнай газэты “Рабочы” артыкул “Злодзей вінен сядзець у турме!” аб фактах карупцыі ў кіраўніцтве краіны.
Друк спэцвыпуску заплянаваным накладам 400 тысячаў асобнікаў быў спынены напярэдадні рашэньнем выконваючага абавязкі дырэктара друкарні (першага намесьніка Дзяржкамдруку) Уладзімера Глушакова. Галоўнаму рэдактару газэты Віктару Івашкевічу паведамілі, што друк газэты будзе працягвацца пасьля папярэдняй аплаты ўсяго накладу. Сёньня такая перадаплаты была зроблена, аднак вывезьці ўжо надрукаваную частку накладу Віктару Івашкевічу не дазволілі. Прыехаўшы ў друкарню, ён застаў там работнікаў пракуратуры. Старэйшы сьледчы пракуратуры Першамайскага раёну гораду Менску С.Фалейчык канфіскаваў увесь надрукаваны наклад газэты (39500 асобнікаў) і аб’явіў Віктару Івашкевічу аб узбуджэньні крымінальнае справы.
Сёньня, 29 жніўня, Віктара Івашкевіча выклікалі ў пракуратуру Першамайскага раёну Менску для допыту ў якасьці сьведкі.
На думку спэцыялістаў Цэнтру юрыдычнай абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў, тое, што пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу перш, чым газэта выйшла з друкарні, сьведчыць аб ажыцьцяўленьні цэнзуры.