Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ганчарык кліча на сустрэчу 2 верасьня на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. Лукашэнку па-ранейшаму няма чаго сказаць беларускаму народу
11:06, 30/08/2001

Сустрэча кандыдата ў прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка і яго паверанных асобаў з выбаршчакамі Менску пройдзе 2 верасьня на Кастрычніцкай плошчы з 12.00 да 15.00. Адзіны кандыдат ужо праінфармаваў аб гэтым Менскую гарадзкую тэрытарыяльную выбарчую камісію і Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. У адпаведнасьці з заканадаўствам, кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Ганчарык папрасіў гэтыя дзяржаўныя ворганы “аказаць судзейства ў арганізацыі сустрэчы і забясьпечыць інфармацыю аб сустрэчы ў СМІ”.

На 5 верасьня заплянавана сэрыя сустрэчаў Уладзімера Ганчарыка і ягоных павераных асобаў з выбаршчыкамі 25 буйных гарадоў Беларусі (Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Кобрын, Ліда, Магілёў, Маладэчна, Мозыр, Наваполацак, Ворша, Пінск, Рэчыца, Салігорск, Сьветлагорск, Слонім, Слуцак, Смаргонь). Усе сустрэчы будуць праводзіцца пасьля 17.00. Аднак пакуль невядома месца іх правядзеньня.

Па шматлікіх просьбах і прапановах грамадзянаў 8 верасьня ў Менску ў парку імя 50-годзьдзя Кастрычніка (па вул. Даўгабродзкай) з 18.00 да 22.00 кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Ганчарык плянуе правесьці сустрэчу з выбаршчыкамі. Арыентыровачная колькасьць удзельнікаў – да тысячы чалавек.

У той самы час Аляксандар Лукашэнка адмовіўся ад другога праграмнага выступу па Беларускай тэлевізыі. Яно павінна было прагучаць 29 жніўня з 18.30 да 19.00.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік прэзыдэнцкага штабу Мікалай Чаргінец, Лукашэнку “ і бяз гэтага народ ведае, і ягоная праграма апублікаваная”. Таму, па словах Чаргінца, Аляксандар Лукашэнка вырашыў ня тратіць свой працоўны час на тэлевізыйны выступ.

Нагадаем, што тыдзень таму Лукашэнка таксама адмовіўся ад прадвыбарчага выступу па Беларускай тэлевізыі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: