Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міжнародная амністыя заклікае ўлады да расьсьледаваньня зьнікненьня людзей 11:08, 30/08/2001
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” заклікала ўлады эўрапейскіх краінаў прыкласьці максымум намаганьняў для высьвятленьня лёсу тысячаў людзей, якія лічацца зьніклымі бяз зьвестак. Па дадзеных праваабронцаў, асабліва вялікая колькасьць бясьсьледна зьніклых у зонах ваенных канфліктаў. Так, у Босьніі да гэтага часу невядомы лёс 20 з паловаю тысячаў чалавек мясцовых жыхароў. У Косава зьніклі амаль 3 тысячы албанцаў, сэрбаў і цыганаў. У Чачэніі зьніклі бяз зьвестак больш за тысячу мясцовых жыхароў, у Харватыі – звыш тысячы чалавек, у асноўным сэрбы. У дакладзе Міжнароднай амністыі гаворыцца пра выпадкі зьнікненьня апазыцыйных дзеячоў у Беларусі “Аднак выкраданьні людзей адбываюцца ня толькі ў зонах ваенных канфліктаў, але нярэдка выкарыстоўваюцца ўладамі для таго, каб прымусіць замаўчаць апазыцыйных палітыкаў і незалежных журналістаў”, – гаворыцца ў дакладзе Амністыі ў частцы, якая датычыць сытуацыі на Беларусі.
Арганізацыя выказала занепакоенасьць адносна зьнікненьняў членаў беларускай апазыцыі і аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага, справакаваных па некаторых зьвестках вышэйшым кіраўніцтвам краіны. Амністыя адзначае, што элітнае падразьдзяленьне “Алмаз” магчыма датычнае да некалькіх выкраданьняў – Зьміцера Завадзкага, Юры Захаранкі, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага.