Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэкрэт Лукашэнкі забараняе Ганчарыку сустракацца з выбаршчыкамі 11:09, 30/08/2001
Гарадзенскі гарвыканкам забараніў правядзеньне 30 жніўня на плошчы Леніна сустрэчы кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка з жыхарамі гораду. Як паведамілі ў вабласным штабе Ганчарыка, пры гэтым улады спасылаліся на прэзыдэнцкі дэкрэт аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Кіраўнік прэс-цэнтра гарвыканкаму Віктар Жалязьняковіч падцьвердзіў БелаПАН гэтую інфармацыю, а таксама адзначыў, што, па ягоных дадзеных, прадстаўнікі Ўладзімера Ганчарыка ў Гародні не падавалі ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне сустрэчы з выбаршчыкамі на плошчы Леніна. У абласным штабе Ганчарыка, аднак, сцьвярджаюць, што заяўка была пададзеная ў адпаведнасьці з усімі заканадаўчымі нормамі.
У штабе таксама заявілі, што заплянаваныя на 30 жніўня ў Гародні сустрэчы адбудуцца ў любым выпадку, іхні час і месца застаюцца ранейшымі. Так, з 18 гадзінаў на плошчы Леніна адбудзецца канцэрт вядомага сьпевака Яраслава Еўдакімава і сустрэча з Уладзімерам Ганчарыкам, з 19.30 да 21 гадзіны адзіны кандыдат выступіць у гарадзкім мікрараёне Вішнявец, а з 21 гадзіны да 22.20 аналягічная сустрэча заплянаваная на Савецкай плошчы.