Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка выступіў з абразамі ў адрас дзяржсакратара ЗША 11:14, 30/08/2001
“Наглым” і “беспрецедентным” назваў Аляксандар Лукашэнка зварот дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэлла ў сувязі з 10-годзьдзем абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. "Прости ему Бог, - сказаў ён. – Вот я сегодня с утра про это подумал. 300 лет их цивилизации. У нас с вами – больше 2 тысяч. Ну не доросли они до нашей цивилизации. Понимаете? Они не умеют себя вести корректно", - заявіў Лукашэнка 29 жніўня ў інтэрвію Андрэю Каравулаву – вядучаму праграмы “Момент истины” на маскоўскім тэлеканале ТВЦ.
Нагадаем, што Колін Паўэлл, у прыватнасьці, заявіў: ЗША гатовыя ўзнавіць адносіны зь Беларусьсю ў тым выпадку, калі ў краіне будуць праведзеныя свабодныя і дэмакратычныя выбары ў адпаведнасьці са стандартамі АБСЭ. Дзяржсакратар пазытыўна ацаніў дзейнасьць Беларусі ў першыя гады незалежнасьці і з жалем адзначыў, што “пачынаючы з 1996 году беларускія ўлады вырашылі адмовіцца ад пераходу да дэмакратыі”.