Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Паважаныя наведвальнiкi сайту Хартыi`97!
11:30, 31/08/2001

1 верасьня ў дзень пяцёра мiліцыянтаў прадпрынялі спробу ўварвацца ў офіс прэс-цэнтра Хартыі’97. Кіравала аперацыяй начальства Савецкага РАУС г. Менску. Толькі дзякуючы дапамозе аператыўна прыехаўшых прадстаўнікоў СМІ й актывістаў руху супраціву ЗУБР, нам удалося позьбегчы пагрому й канфіскацыі тэхнікі. Але ж мы вымушаныя дэмантаваць офіс і пераехаць на новае месца.
Хутчэй за ўсё, наступнае абнаўленьне нашага сайту адбудзецца апоўдні ў панядзелак 3 верасьня.
Заставайцеся з намі.
За вашу й нашу свабоду!
Супрацоўнікі прэс-цэнтру Хартыі`97

 ПАЛIТЫКА 

Лідэр "КРАЮ": Угляніца пачаў нам дапамагаць пасьля адстаўкі старшыні КДБ Мацкевіча
11:15, 31/08/2001

Спартова-патрыятычная арганізацыя КРАЙ www.spa-kraj.orgу сваім нядаўнім інтэрвію паведаміла пра тое, што супрацоўнік беларускага КДБ Генадзь Угляніца дапамагаў рассьледаваньню “гучных спрваў”, якое вяла гэтая арганізацыя. КРАЙ заявіў, што адзін зь ейных лідэраў Андрэй Жарнасек ня мае адносінаў да беларускага КДБ. Арганізацыя прызнае, што яна вяла ўласнае рассьледаваньне “гучных справаў”, у выніку чаго пад Бягомляй і былі знойдзены сьляды захаваньня аўтамабілю і, магчыма, Ганчара і Красоўскага. Сёньня на сайце спартова-патрыятычнае арганізацыі КРАЙ было апублікаавна інтэрвію з адным зь лідэраў КРАЮ Яўгенам Садоўскім, які адказвае на пытаньні, якія датычаць скандальнага відэёматэр’ялу, агучанага членам ягонай арганізацыі Жарнасекам і супрацоўнікам КДБ Угляніцам. Чытайце тэкст інтэрвію цалкам.

Масавая сустрэча з Уладзімерам Ганчарыкам пройдзе ў Менску 2 верасьня
11:14, 31/08/2001

Шырокамаштабная сустрэча адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка з выбаршчыкамі пройдзе 2 верасьня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы каля Рэспубліканскага Палацу прафсаюзаў. Уладзімер Ганчарык правядзе сустрэчу з выбаршчыкамі з 12.00 да 15.00. Пра сустрэчу адзінага кандыдата зь менчукамі прэс-цэнтар Хартыі’97 будзе паведамляць у нядзелю ў рэжыме on-line.

Газэты зноў сталі выходзіць зь белымі плямамі
11:13, 31/08/2001

Незалежная “Предпринимательская газета” выйшла сёньня зь белымі плямамі. Ініцыятарам рэпрэсыяў супраць газэты зноў стаў намесьнік старшыні Дзржкамдруку Ўладзімер Глушакоў, загад аб прызначэньні яго выконваючым абавязкі дырэктара друкарні главы “Мэджыка” Юры Будзько быў вымушаны падпісаць для таго, каб разблякаваць памяшканьні друкарні. Пасьля гэтага друк газэтаў аднавіўся; але праз жорсткую цэнзуру Глушакова, якая супярэчыць арт.33 Канстытуцыі РБ, што забараняе папярэднюю цэнзуру, зьявіліся праблемы спачатку ў газэты “Рабочы”, наклад спэцвыпуску якога быў арыштаваны 28 жніўня, а зараз у “Предпринимательской газеты”, два ейных матэр’ялы былі забароненыя для друку.

“Советская Белоруссия” скараціла праграмны выступ адзінага кандыдата
11:12, 31/08/2001

Праграма адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка апублікавана 31 жніўня ў газэтах “Советская Белоруссия” і “Звязда” без дапаўненьняў, прапанаваных кандыдатам. Як вядома, раней у гэтых дзяржаных газэтах была апублікаваная праграма кандыдата Аляксандра Лукашэнкі, якая значна пераўзышла ўсталяваны Цэнтрвыбаркамам аб’ём. У сувязі з гэтым ЦВК прыняў рашэньне даць магчымасьць астатнім кандыдатам павялічыць, па іхным жаданьні, аб’ём сваіх прадвыбарчых праграмаў да аб’ёму праграмы Лукашэнкі.

Назіральнікам пагражаюць нядопускам у выбаркамы ў дзень выбараў
11:11, 31/08/2001

У Беларускі Гэльсінскі камітэт у апошні час трапляе інфармацыя ад назіральнікаў аб тым, што старшыні тэрытарыяльных выбарчых камісіяў пагражаюць ім нядопускам у памяшканьне камісіі ў дзень выбараў. У прыватнасьці, назіральніку А.Вядрову старшыня Пінскай гарадзкой камісіі па выбарах прэзыдэнта Лявонці Лемяшэўскі заявіў, што ў гэты дзень назіральнікі ня будуць дапушчаныя таму, што “паседжаньня ня будзе, а камісія будзе займацца тэхнічнаю працаю – зборам інфармацыі з вучасткаў”.

Мінюст мае намер зьліквідаваць правабарончы цэнтар “Вясна”
11:10, 31/08/2001

Міністэрства юстыцыі Беларусі абмяркоўвае пытаньне аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтар “Вясна”. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Мінюста. У ім паведамляецца, што цэнтру “Вясна” ужо вынесена два пісьмовых папярэджаньня за парушэньне статутнай дзейнасьці аб’яднаньня, закону “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” і “іншых актаў заканадаўства”.

КДБ будзе ўзбуджваць крымінальную справу ў сувязі са зьнікненьнем Генадзя Угляніцы
11:09, 31/08/2001

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі будзе ўзбуджваць крымінальную справу па факту зьнікненьня свайго супрацоўніка Генадзя Угляніцы, паведамляе “Інтэрфакс”. Як адзначаюць у КДБ Беларусі, Генадзь Угляніца зьяўляецца так званым “сакрэтаносьбітам”, гэта значыць, што ён мае доступ да "совершенно секретным" дакумэнтам і “располагает сведениями, составляющими государственную тайну”.

Адкопваць трупы павінен забойца
11:08, 31/08/2001, «Народная воля»

Як вядома, пад Бягомляй, куды на днях разам з сапёрамі выязджжаў міністар унутраных справаў У.Навумаў, нічога не знайшлі. Таму што, па словах экс-начальніка СІЗА №1 палкоўніка Алега Алкаева, уся гэтая акцыя была добра сплянаваная і адрэжысараваная. “Мяне зьдзівіла рэактыўная гатоўнасьць Навумава паехаць ніба на месца здарэньня, - кажа Алег Леанідавіч. – Як па камандзе “фас”. Людзі ў форме, якія ехалі пад Бягомлю, былі ўпэўненыя, што там нічога няма. І некаторыя зь іх дакладна ведаюць, дзе трэба капаць...Той варыянт схемы злачынства, які распавядае Угляніца і Жарнасек, у прынцыпе, блізкі да ісьціны. І яго трэба абавязкова правяраць”.

У Менску адбылося ўручэньне прэміі імя Зьміцера Завадзкага
11:07, 31/08/2001

Дыплёмамі “За прафэсыйную мужнасьць і ўзьнёсак у абарону свабоды слова” узнагароджаныя ў Менску аператары вядучых расейскіх тэлекампаніяў, акрэдытаваныя ў Беларусі. Дыплёмы заснаваныя каналам ГРТ і Беларускай асацыяцыяй журналістаў у памяць зьніклага ў Беларусі ў чэрвені мінулага году тэлеаператара ГРТ Зьміцера Завадзкага. Сярод узнагароджаных аператары вядучых расейскіх каналаў ГРТ, РТР, НТБ і ТБ-6, а таксама агенцтва РЭЙТЭР.

КРАЙ заяўляе – Угляніца працаваў на іх
11:06, 31/08/2001

Заява спартова-патрыятычнай арганізацыі КРАЙ апублікавана на сайце сваёй арганізацыі www.spa-kraj.org Гэтая арганізацыя заяўляе аб тым, што адзін зь ейных лідэраў Андрэй Жарнасек не мае адносінаў да беларускага КДБ, а афіцэр гэтага ведамства Генадзь Угляніца працаваў у апошні час у інтарэсах КРАЮ. Арганізацыя КРАЙ таксама заяўляе пра те, што яна вяла ўласнае рассьледаваньне “гучных справаў”, у выніку чаго пад Бягомляй і былі знойдзеныя сьляды захаваньня аўтамабілю і, магчыма, Ганчара і Красоўскага. Аўтары заявы сцьвярджаюць, што зьяўленьне відэёкасэты з прызнаньнем Жарнасека і Угляніцы не зьяўляецца правакацыяй спэцслужбаў. Тэкст заявы прыводзіцца цалкам:

Байцы, названыя Угляніцам і Жарнасекам,яшчэ служаць у спэцназе пад Бягомляй
11:05, 31/08/2001, Радыё Свабода

Падпалкоўнік Вадзім Малашчанка, служачы ў частцы ўнутраных войскаў, якой кіруе Зьміцер Паўлічэнка, адмовіўся арганізаваць сустрэчу карэспандэнта радыё з Паўлічэнкам і яго падначаленымі. Але ўсё ж такі ён прызнаў, што лейтынант Коклін, які нібыта камандаваў салдатамі брыгады, калі тыя выконвалі загад Паўлічэнкі закапаць джып Ганчара і Красоўскага, да гэтага часу служаць у частцы.

Дзярждэп ЗША зноў выказвае сумневы ў дэмакратычнасьці надыходзячых выбараў
11:04, 31/08/2001

Падчас брыфінгу 30 жніўня прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту Злучаных Штатаў Рычард Баўчар выказаў сумневы адносна дэмакратычнасьці надыходзячых прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі ў сьвеце сёньняшніх падзеяў. Адказваючы на пытаньне, пастаўленае адным з прысутных на брыфінгу журналістаў, аб тым, ці будуць функцыянаваць місіі міжнароднага назіраньня ў Беларусі, Баўчар заявіў наступнае: “Хоць прадстаўнікі АБСЭ і атрымалі запрашэньні прысутнічаць на выбарах, некаторым зь іх адмовілі ва ўяздных візах. Таму я не магу зараз упэўнена сцьвярджаць, што міжнародныя назіральнікі будуць такі асьвятляць ход беларускіх выбараў, паколькі заўсёды застаецца адкрытым пытаньне, менавіта што ім дазволяць рабіць. Што да іншых краінаў рэгіёну, уключна з краінамі ЭЗ, то трэба адзначыць, што АБСЭ заўсёды адыгрывала вялікую ролю ў назіраньні, у выпадку, калі ёй дазвалялі займацца сваёй дзейнасьцю”.

Інтэграцыя зь Беларусьсю адмяняецца
11:03, 31/08/2001, СМИ.ру

Надыходзячыя выбары прэзыдэнта Беларусі сталі натуральным інфармацыйным повадам для таго, каб ізноўку паразмаўляць аб самым амбіцыйным праэкце Аляксандра Лукашэнкі – аб’яднаньні Беларусі й Расеі. А праэкт стаў натуральным повадам, каб прапіарыць беларускага лідэра. Аднак, гледзячы на ўсё, вынікі аб’яднальшчыкаў аказаліся парадаксальнымі.

Былы глава КДБ уручыў даверчыя граматы амбасадара прэзыдэнту Югаславіі
11:02, 31/08/2001

Новы амбасадар Беларусі ў Югаславіі Ўладзімер Мацкевіч уручыў даверчыя граматы югаслаўскаму прэзыдэнту Ваіславу Каштуніцы. Цікавы аспэкт гэтай сытуацыі заключаецца ў тым, што Мацкевіч – былы глава КДБ рэспублікі. Імя Ўладзімера Мацкевіча цесна зьвязаная з “гучнымі” справамі зьнікненьняў у Беларусі шэрагу апазыцыйных палітыкаў. Адстаўку главы КДБ зьвязваюць з ягонаю спробаю выкрыць сумесна з былым генпракурорам Алегам Бажэлкам высокапастаўленых чыноўнікаў, датычных да выкраданьняў і забойствам апанентаў Лукашэнкі.

Прадвыбарчы футбол
11:01, 31/08/2001

1 верасьня на менскім стадыёне “Дынама” адбудзецца адборачны матч чэмпіянату сьвету па футболе паміж Украінаю і Беларусьсю. На ім, хутчэй за ўсё, будзе прысутнічаць Аляксандар Лукашэнка. Квіткоў на матч у касе ўжо няма. Стадыён можа зьмесьціць 40 тысячаў 400 балельшчыкаў. Паводле інфармацыі Менгарвыканкаму, у свабодны продаж паступіла каля 22 тысячаў квіткоў. Чакаецца прыезд паўтары тысячы балельшчыкаў з Украіны. У той самы час 9 тысячаў раздалі адміністрацыям усіх раёнаў сталіцы для бясплатнага распаўсюду на прадпрыемствах. Упраўленьне ўнутраных справаў, якое звычайна запрошвае каля 2,5 тысячаў квіткоў, зарэзэрвіравала на гэта раз 4 тысячы месцаў. Сэктар насупроць ложы, дзе будзе сядзець Лукашэнка, аддалі членам БПСМ, якія, як мяркуецца, складуць групу падтрымкі сёньняшняга главы дзяржавы.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: