Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былы глава КДБ уручыў даверчыя граматы амбасадара прэзыдэнту Югаславіі 11:02, 31/08/2001
Новы амбасадар Беларусі ў Югаславіі Ўладзімер Мацкевіч уручыў даверчыя граматы югаслаўскаму прэзыдэнту Ваіславу Каштуніцы. Цікавы аспэкт гэтай сытуацыі заключаецца ў тым, што Мацкевіч – былы глава КДБ рэспублікі. Імя Ўладзімера Мацкевіча цесна зьвязаная з “гучнымі” справамі зьнікненьняў у Беларусі шэрагу апазыцыйных палітыкаў. Адстаўку главы КДБ зьвязваюць з ягонаю спробаю выкрыць сумесна з былым генпракурорам Алегам Бажэлкам высокапастаўленых чыноўнікаў, датычных да выкраданьняў і забойствам апанентаў Лукашэнкі.
Аб прызначэньні Мацкевіча амбасадарам Беларусі ў Югаславіі стала вядома яшчэ напачатку году. Быў распаўсюджаны нават афіцыйны зварот аб падпісаным Аляксандрам Лукашэнку ўказе. Аднак, калі праз некалькі месяцаў Мацкевіч так нікуды і не зьехаў, папярэдняе паведамленне прыйшлося дэзавуаліраваць. Прычынаю было б нежаданьне кідаць краіну. Другі раз пра ўказ аб прызначэньні Мацкевіча амбасадарам у Югаславіі было аб’яўлена месяц таму.
У гэты дастаткова догі пэрыяд паміж звальненьнем з пасады стапршыні КДБ і прыездам у Югаславіі ў якасьці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі Ўладзімер Мацкевіч хаваўся ад грамадзкасьці, чым даказаў сваю дасьведчанасьць у справах аб зьнікненьні вядомых на Беларусі людзей.