|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Інтэграцыя зь Беларусьсю адмяняецца 11:03, 31/08/2001, СМИ.ру Па словах вельмі кампетэнтнага чыноўніка Саюзу, намесьніка дзяржсакратара “саюзнай” дзяржавы Сяргея Калашнікава, “восень 2001 году “саюзная” дзяржава павінна прайсьці дзьве важныя мяжы” “Заўважу, - сказаў ён, - што “павінна прайсьці” – гэта яшчэ не азначае пройдзе”. Словы гэтыя былі прыведзеныя ў інтэрвію штотыднёвіку “Век”, якое будзе цалкам апублікавана ў пятніцу. Нічога цікавага ў гэтым інэрвію, акрамя таго, што сёньняшні стан “саюзу” Калашнікаў ахарактарызаваў як крытычнае. А крытычным яно, на ягоную думку, стала па двух прычынах. Першая: намаганьні захаду, “накраваныя на тое, каб дасягнуць зьмены палітычнага кіраўніцтва”, у Беларусі суразьмерныя з натаўскай агрэсыяй супроць Югаславіі. Гэта, напэўна, намаганьні па выкрываньню дзяржсакратара “саюзу” Паўла Барадзіна, які пакуль маўчыць, як партызан. А другая прычына ляжыць, уласна, у арганізатарскіх здольнасьцях саміх аб’яднальнікаў. Да гэтага часу яны чамусьці рашалі толькі “самыя лёгкія задачы інтэграцыі, якія дазваляюць не не вторгаться глубоко в экономическую ткань обеих стран”. І дасягнулі,вядома. Наступных дзіўных вынікаў: “была створана адзіная зьнешняя прастора”. Што да ўнутранай прасторы, той самай, што называецца”саюзам”, то тут усё “больш складана”, пашкадаваў Калашнікаў. Зноў такі складансьці гэтыя наступнага характару. Расейскае грамадзтва апрыёрна лічыць аб’яднаньне славянскіх дзяржаваў хімераю, заплянаванаю, каб стварыць “саюзную” бюракратычную надбудову. Матыў: для стварэньня спрыяльных умоваў эканамічнага супрацоўніцтва ня трэба аніякага асаблівага міждзяржаўнага аб’яднаньня – дастаткова адпаведных эканамічных пагадненьняў і прамых дамоваў паміж суб’ектамі эканомікі. А тое, што чыноўнікі называюць міждзяржаўным аб’яднаньнем, - яно такім усё роўна не зьяўляецца, бо не цягне за сабой стварэньне адзінага эмісыйнага цэнтру і адзіных выбарных ворганаў улады. У іх, насамрэч, няма ніякай патрэбы ні ў расейскай палітычнай эліты, ні ў палітычнай эліты Беларусі, што б ні казаў пры гэтым Лукашэнка. Акрамя таго, расейскія СМІ, і нават афіцыёзныя пры тым, закасьцянелі ў сваім недаверу да рэжыму і не даравалі Лукашэнку зьнікненьне аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага. Аднак з гэтым хваравітым недаверам расейскага грамадзтва да беларускай палітыка-эканамічнай мадэлі аб’ектыўна прыходзіцца лічыцца прэзыдэнту і ўраду Расеі. Уладам Расеі прыходзіцца весьці складаную гульню з Лукашэнкам, якая дазваляе ў фінале нечакана зьямініць партнёра па палітычным дыялёгу. Нельга сказаць, што беларускі бок не разумее раскладу і выказвае захапленьне хітрасьцю братоў-славянаў. Прыхаваная незадаволенасьць прарэзалася падчас запісу праграмы “Момент истины” Андрэя Каравулава, калі прэм’ер-міністар Беларусі Ўладзімер Ярмошын выказаўся ў тым духу, што “у разьвіцьці эканамічных адносінаў у рамках саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі гатовая да стварэньня роўных умоваў для суб’ектаў гаспадараньня двух краінаў, - сумуе Ярмошын. – працэс гэты доўгі, які патрабуе ня толькі ўдасканаленьня рынкавых зносінаў, але і палітычнай волі, сур’ёзных намаганьняў з абодвух бакоў”. Пакуль што Пуцін прадпрымае намаганьні хутчэй абавязковага, дэманстратыўнага характару: напрыклад, учора ён патэлефанаваў і павіншаваў Лукашэнку з днём народзінаў. Дзякуй, канешне. Але ў больш істотных пытаньнях ён вельмі асьцярожны і нават не ўмешваецца ў лёс Барадзіна – яму далі шанец, і зь яго дастаткова.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|