Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску адбылося ўручэньне прэміі імя Зьміцера Завадзкага 11:07, 31/08/2001
Дыплёмамі “За прафэсыйную мужнасьць і ўзьнёсак у абарону свабоды слова” узнагароджаныя ў Менску аператары вядучых расейскіх тэлекампаніяў, акрэдытаваныя ў Беларусі. Дыплёмы заснаваныя каналам ГРТ і Беларускай асацыяцыяй журналістаў у памяць зьніклага ў Беларусі ў чэрвені мінулага году тэлеаператара ГРТ Зьміцера Завадзкага. Сярод узнагароджаных аператары вядучых расейскіх каналаў ГРТ, РТР, НТБ і ТБ-6, а таксама агенцтва РЭЙТЭР.
Гэтая прэмія, заснаваная калектывам ГРТ і БАЖ, будзе прысуджацца штогод за прафэсыйную мужнасьць і ўзьнёсак у абарону свабоды слова. Яе першымі лаўрэатамі сталі пяць аператараў розных тэлекампаніяў: Сяргей Пушкін з РТР, Канстанцін Марозаў з НТБ, Уладзімера Андронаў з Ассошыэйтэд Прэс, Уладзімер Бабарыка з Рэйтэр і Сяргей Гэльбах з ГРТ.
Ад імя генэральнага дырэктара Грамадзкай Расейскай тэлевізыі Канстанціна Эрнста узнагароду ім уручаў журналіст Павал Шарамет.