Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Советская Белоруссия” скараціла праграмны выступ адзінага кандыдата
11:12, 31/08/2001

Праграма адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка апублікавана 31 жніўня ў газэтах “Советская Белоруссия” і “Звязда” без дапаўненьняў, прапанаваных кандыдатам. Як вядома, раней у гэтых дзяржаных газэтах была апублікаваная праграма кандыдата Аляксандра Лукашэнкі, якая значна пераўзышла ўсталяваны Цэнтрвыбаркамам аб’ём. У сувязі з гэтым ЦВК прыняў рашэньне даць магчымасьць астатнім кандыдатам павялічыць, па іхным жаданьні, аб’ём сваіх прадвыбарчых праграмаў да аб’ёму праграмы Лукашэнкі.

У адпаведнасьці з гэтым рашэньнем Уладзімер Ганчарык прадставіў ў рэдакцыі газэтаў дапаўненьне да свайго выступу. Аднак сёньня афіцыйныя СМІ надрукавалі праграму без дапаўненьняў, прычым абедзьве рэдакцыі аднолькава аргумэнтавалі сваю адмову. На думку “Советской Белоруссии” і "Звязды", у прадастаўленыя Ганчарыкам матэр’ялы былі ўключаныя сцьверджаньні, "содержащие огульную и субъективную критику других кандидатов в президенты". "По толкованию Центризбиркома это неприемлемо", - гаворыцца ў камэнтары рэдакцыі.

Прэс-сакратар Ганчарыка Зьміцер Верашчагін паведаміў БелаПАН, што каманда кандыдата ня згодная з такой “характарыстыкаю” і мае намер патрабаваць справядлівасьці законным шляхам. На дадзены момант, па ягоных словах, ужо рыхтуецца заява ў ЦВК са скаргаю на незаконныя дзеяньні дзяржаўных выданьняў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: