Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Масавая сустрэча з Уладзімерам Ганчарыкам пройдзе ў Менску 2 верасьня 11:14, 31/08/2001
Шырокамаштабная сустрэча адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімера Ганчарыка з выбаршчыкамі пройдзе 2 верасьня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы каля Рэспубліканскага Палацу прафсаюзаў. Уладзімер Ганчарык правядзе сустрэчу з выбаршчыкамі з 12.00 да 15.00. Пра сустрэчу адзінага кандыдата зь менчукамі прэс-цэнтар Хартыі’97 будзе паведамляць у нядзелю ў рэжыме on-line.