Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Замяталін зацьвердзіў плян “апрацоўкі” міжнародных назіральнікаў
11:13, 03/09/2001

Да гэтага часу невядомы грамадзкасьці, добра прыхаваны ў нетрах Адміністрацыі прэзыдэнта і надзвычай актуальны напярэдадні выбараў плян забесьпячэньня знаходжаньня міжнародных назіральнікаў ў Беларусі стаў вядомы прэс-цэнтру Хартыі’97. Плян прадстаўляе сабой сьпіс цікавых мерапрыемстваў для назіральнікаў, меркаваньне якіх вызначыць, наколькі легітымным будуць надыходзячыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Так, сярод міністэрстваў і ведамстваў, якія мусяць у абавязковым парадку прасачыць за выкананьнем пляну, стала лічыцца Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Плян узгоднены намесьнікам прэм’ер-міністра міністрам замежных справаў Міхаілам Хвастовым і зацьверджаны самім першым намесьнікам Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Замяталіным.

 ПАЛIТЫКА 

Беларускі МЗС просіць Расею і ЗША замаўчаць перад выбарамі
11:12, 03/09/2001

Міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў ня выключае, што на рэспубліку будзе “павялічаны палітычны ўціск па розных каналах, у першую чаргу з боку ЗША”. Глава беларускага МЗС зявіў у панядзелак журналістам, што гэты ўціск можа быць выражаны ў публічных заявах на розных узроўнях. “Да таго ж можа падключыцца і Кангрэс ЗША”, - мяркуе Хвастоў.

США действуют в Беларуси, как когда-то действовали в Никарагуа
11:11, 03/09/2001

США в Беларуси применяют политику, сходную с той, которая использовалась в 80-е годы в Никарагуа, когда американцы спонсировали антиправительственные формирования "контрас". Неожиданное заявление об этом в письме, адресованном одной из британских газет, сделал американский посол в Республике Беларусь Майкл Козак, сообщает The Times.

Гончарика поддержали даже комсомольцы
11:10, 03/09/2001

Центральный комитет Ленинского коммунистического союза молодежи Беларуси призвал своих членов поддержать на предстоящих выборах единого кандидата от широкой гражданской коалиции Владимира Гончарика. Это решение было принято на пленуме этой молодежной организации. В документе записано, что именно программа Владимира Гончарика отвечает интересам большинства белорусского народа, в том числе и молодежи. Она предусматривает восстановление реальной демократии, социальную поддержку населения, обеспечение доступности образования и здравоохранения, преодоление международной изоляции Беларуси.

РТР агітуе супраць Лукашэнкі
11:09, 03/09/2001, www.yusnews.com

У нядзелю па дзяржаўнай тэлевізыі Расеі паказалі фільм пра Аляксандра Лукашэнку “Адзін дзень з прэзыдэнтам”, які можна расцаніць як агітацыю не за, а супраць заказчыка. У фільме Лукашэнка зноў езьдзіць на лыжах па асфальце, распавядае, як у дзяцінстве стаяў на ўліку ў дзіцячым пакоі міліцыі і наогул “был бандюга”, а таксама паказвае, як трэба піць кожную раніцу сьвежавыціснуты грэйпфрутавы сок па метаду Фідэля Кастра.

ЦВК вынес папярэджаньне Ўладзімеру Ганчарыку
11:08, 03/09/2001

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі вынесла сёньня папярэджаньне адзінаму кандыдату ў прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімеру Ганчарыку “аб недапушчальнасьці парушэньня выбарчага заканадаўства пры правядзеньні прадвыбарчай агітацыі”. Уладзімер Ганчарык абвінавачваецца ў “распаўсюдзе агітацыйных матэр’ялаў у абход усталяванага парадку”, пад якімі разумеюцца спэцвыпускі незалежных газэтаў, што распаўсюджваюцца бясплатна.

Адзіны кандыдат сустрэўся з выбаршчыкамі Менску
11:07, 03/09/2001

Каля трох тысячаў менчукоў прыйшлі 2 верасьня на сустрэчу з адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў Беларусі Ўладзімерам Ганчарыкам. Яна прайшла з 12 да 14 гадзінаў на Кастрычніцкай плошчы Менску. Падчас сустрэчы Ўладзімер Ганчарык пазнаёміў прысутных з асноўнымі тэзамі сваёй прадвыбарчай праграмы і запэўніў іх: пасьля перамогі дэмакратычных сілаў кожны грамадзянін Беларусі будзе “жыць як у Эўропе”. Пры гэтым кандыдат не сумняваецца ў тым, што на выбарах 9 верасьня перамогуць дэмакратычныя сілы краіны.

Падчас матчу “Беларусь – Украіна” САХР і АМАП зьбілі дзесяткі балельшчыкаў
11:06, 03/09/2001

Задоўга да пачатку футбольнага матчу міліцыя была гатовая да таго, што частка балельшчыкаў пажадае адрозьнівацца ад афіцыйнай чырвона-зялёнай масы. Таму хлопцаў, апранутых у чырвоныя ці белыя майкі без якіх-небудзь тлумачэньняў не пускалі на трыбуны, а некаторым проста ірвалі квіткі. Нягледзячы на гэта, у 18 сэктары да пачатку матчу паміж некалькімі шэрагамі маладых людзей, апранутых у белыя майкі, зьявіліся два шэрагі чырвоных маек. Амаль 200 актывістаў руху супраціву ЗУБР, зьняўшы верхняе адзеньне, утварылі бел-чырвона-белую паласу. Сэктар адразу быў ачэплены АМАПам і САХРам. Адбывалася ўсё гэта па асабістым указаньні Лукашэнкі.

ЦВК вырашае пытаньне аб пазбаўленьні Ўладзімера Ганчарыка рэгістрацыі
11:05, 03/09/2001

Сёньняшняе паседжаньне Цэнтральнай выбарчай камісіi будзе прысьвечана парушэньням, якія, на думку ЦВК, дапушчаныя камандай кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Ганчарыка ў пэрыяд агітацыйнай кампаніі. Сакратар ЦВК Мікалай Лазовік падцвердзіў “БДГ”, што для санкцыяў адносна Ганчарыка аж да пазбаўленьня яго рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты ёсьць “сур’ёзныя падставы”.

Выбаршчыкі сустрэнуць Лукашэнку пытаньнямі аб зьніклых людзях
11:04, 03/09/2001

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька заклікаў прыхільнікаў адзінага кандыдата прыйсьці 4 верасьня а 9.30 на Кастрычніцкую плошчу. У гэты час пачнецца сустрэча кандыдата ў прэзыдэнты Лукашэнкі са сваімі выбаршчыкамі, якая адбудзецца ў Палацы Рэспублікі. Лябедзька прапанаваў сустрэць прыхільнікаў прэзыдэнта, якіх, па ягоных словах, “прывязуць на аўтобусах з усёй Беларусі”, з партрэтамі зьніклых людзей.

Спынены выступ Ганчарыка па радыё
11:03, 03/09/2001

31 жніўня у многіх раёнах Беларусі была спынена радыётрансьляцыя выступу Ўладзімера Ганчарыка па праводнай сетцы. Праграмны выступ Ганчарыка быў прысьвечаны палітычным аспэктам правядзеньня прадвыбарчай кампаніі. У штабе адзінага кандыдата ў прэзыдэнты лічаць, што “улады, пачуўшы, што сказаў Ганчарык па тэлевізыі напярэдадні, спужаліся, і радыётрансьляцыю надумана спыніла “мясцовая вертыкаль”.

У Беларусь едзе 250 назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ
11:02, 03/09/2001

Для кароткатэрміновага назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусь прыбудуць каля 250 прадстаўнікоў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЭ. Пра гэта 31 жніўня на сустрэчы з кіраўніцтвам Рэспубліканскага каардынацыйнага савету кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў паведаміў кіраўнік місіі абмежаванага назіраньня БДІПЧ АБСЭ Храйнэр Бальян.

Беларускі амбасадар ня так сябе зразумеў
11:01, 03/09/2001, Газета.RU

Усяго за дзесяць дзён да прэзыдэнцкіх выбараў амбасадар Беларусі ў ЗША падклаў Аляксандру Лукашэнку вялікую сьвіньню. “Ня варта адносіцца да гэтых выбараў як да цалкам справядлівых”, - заявіў Валеры Цэпкала. Верагодна, дыплямат хацеў сказаць штосьці добрае і ня думаў падымаць бунт супраць Лукашэнкі, але атрымалася як раз наадварот. “Інтэфакс” цытуе наступнае неасьцярожнае выказваньне амбасадара: “Аляксандар Лукашэнка валодае большымi рычагамі ўплыву, чым ягоныя апаненты, і гэта можна лічыць перавагаю на надыходзячых выбарах главы дзяржавы”. На дзейнага прэзыдэнта прэса зьвяртае больш увагі, чым на ягоных супернікаў, патлумачыў спадар Цэпкала. “І гэта ўласьціва ня толькі Беларусі”, - адразу паспрабаваў выкруціцца ён. Але было позна.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Приобрести оптом ходунки взрослые и трости
Из Финляндии дом Рованиеми - деревянные дома из бруса - www.rovaniemi.ru
петербург, резюме в петербурге, , работа в петербурге
Уникальные цены на запчасти для автомобилей Xinkai в Москве.