Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адзіны кандыдат сустрэўся з выбаршчыкамі Менску
11:07, 03/09/2001

Каля трох тысячаў менчукоў прыйшлі 2 верасьня на сустрэчу з адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў Беларусі Ўладзімерам Ганчарыкам. Яна прайшла з 12 да 14 гадзінаў на Кастрычніцкай плошчы Менску. Падчас сустрэчы Ўладзімер Ганчарык пазнаёміў прысутных з асноўнымі тэзамі сваёй прадвыбарчай праграмы і запэўніў іх: пасьля перамогі дэмакратычных сілаў кожны грамадзянін Беларусі будзе “жыць як у Эўропе”. Пры гэтым кандыдат не сумняваецца ў тым, што на выбарах 9 верасьня перамогуць дэмакратычныя сілы краіны.

На сустрэчы выбаршчыкі цікавіліся меркаваньнем Ганчарыка адносна фактаў зьнікненьня вядомых палітыкаў. Пыталіся пра лёс Лукашэнкі ў выпадку ягонай паразы на выбарах, аб адносінах кандыдата да незалежных СМІ, аб рэфармаваньні беларускай арміі. Адзіны кандыдат абяцаў падтрымаць пасьля перамогі на выбарах незалежныя сродкі масавай інфармацыі, перавесьці армію на прафэсыйную аснову. Ён таксама сказаў, што, калі Лукашэнка не датычны да зьнікненьня людзей то ён “будзе жыць па законах Беларусі”. Адзіны кандыдат заклікаў усіх сваіх прыхільнікаў не прымаць удзелу ў датэрміновым галасаваньні, якое пачнецца 4 верасьня.

Падтрымаць Уладзімера Ганчарыка на Кастрычніцкую плошчу прыйшлі былы прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір, былы міністар абароны Павал Казлоўскі, лідэры АГП, ПКБ, Партыі БНФ – Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка, паэт Уладзімер Някляеў, іншыя палітыкі й грамадзкія дзеячы рэспублікі.

Наступная сустрэча адзінага кандыдата зь менчукамі адбудзецца з 18 да 22 гадзінаў 8 верасьня ў парку імя 50-годзьдзя Кастрычніка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: