Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЦВК вынес папярэджаньне Ўладзімеру Ганчарыку 11:08, 03/09/2001
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі вынесла сёньня папярэджаньне адзінаму кандыдату ў прэзыдэнты ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімеру Ганчарыку “аб недапушчальнасьці парушэньня выбарчага заканадаўства пры правядзеньні прадвыбарчай агітацыі”. Уладзімер Ганчарык абвінавачваецца ў “распаўсюдзе агітацыйных матэр’ялаў у абход усталяванага парадку”, пад якімі разумеюцца спэцвыпускі незалежных газэтаў, што распаўсюджваюцца бясплатна.
У дакумэнтах Цэнтрывыбркаму таксама фігуруе інфармацыя старшыні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі аб канфіскацыі ў штабе Ганчарыка ў Магілёве больш за 3 тысячы маек з надпісам “Скажы дурню не” ЦВК палічыла гэты надпіс яўнай агітацыяй, не ўдакладніўшы “за” ці “супраць” каго яна накіраваная.
Адзін з членаў Цэнтрвыбаркаму прапанаваў выключыць Ганчарыка зь ліку кандыдатаў прэзыдэнта за “уцягваньне насельніцтва ў небясьпечныя правакацыі”. Але гэтая прапанова падтрымкі ў ЦВК пакуль не атрымала. Нагадаем, што пры вынясеньні другога папярэджаньня ЦВК выносіць на павестку дня пытаньне аб пазбаўленьні Ўладзімера Ганчарыка рэгістрацыі кандыдата ў прэзыдэнты.