Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі МЗС просіць Расею і ЗША замаўчаць перад выбарамі 11:12, 03/09/2001
Міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў ня выключае, што на рэспубліку будзе “павялічаны палітычны ўціск па розных каналах, у першую чаргу з боку ЗША”. Глава беларускага МЗС зявіў у панядзелак журналістам, што гэты ўціск можа быць выражаны ў публічных заявах на розных узроўнях. “Да таго ж можа падключыцца і Кангрэс ЗША”, - мяркуе Хвастоў.
Акрамя таго, глава МЗС ня выключыў што амбасада ЗША ў Беларусі будзе прадпрымаць “нейкія намаганьні на мясцовым узроўні”. У панядзелак у лёнданскай The Times апублікаваны ліст амбасадара ЗША ў Беларусі Майкла Козака. Дыплямат паведаміў, што амэрыканская амбасада ў Менску аказвае падтрымку беларускай апазыцыі, аналягічную той, якая аказвалася ў 80-х гадах нікарагуанскім “контрас”, якія супрацьстаяць Сандынісцкаму фронту нацыянальнага вызваленьня.
Глава зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі паведаміў, што на сустрэчы з амбасадарам ЗША Майклам Козакам беларускі бок зьвярнуў увагу на неабходнасьць “устрымацца ад рознага роду палітычных заяваў менавіта ў пэрыяд выбараў”.
Беларускі бок, як адзначыў Хвастоў, мае намер “палітычнымі сродкамі” рэагаваць на ўціск, што аказваецца на рэспубліку. Акрамя таго, “мы маем намер зьвярнуць увагу і расейскага боку на ўціск адносна саюзьніка”, сказаў міністар замежных справаў Беларусі.