Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Лукашэнка гатовы “трываць” місію АБСЭ і амбасадара ЗША толькі да канца выбараў
11:14, 04/09/2001


 ПАЛIТЫКА 

Дзейны старшыня АБСЭ заклікае ўлады да забесьпячэньня роўных умоваў для кандыдатаў у прэзыдэнты
11:13, 04/09/2001

Дзейны старшыня Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе, глава зьнешнепалітычнага ведамства Румыніі Мірча Джоана заклікае Беларусь забясьпечыць справядлівыя й сумленныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў на надыходзячых 9 верасьня прэзыдэнцкіх выбарах. Пра гэта гаворыцца ў заяве Джоаны, апублікаваным у аўторак сакратарыятам АБСЭ ў Вене. Па словах дзейнага старшыні АБСЭ, грамадзкасьць усіх краінаў-членаў АБСЭ будзе сачыць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі з пільнай увагаю.

МЗС прызадумаўся аб дэпартацыі амбасадара ЗША
11:12, 04/09/2001

Беларускі МЗС крайне негатыўна успрыняў выступ амбасадара ЗША ў Беларусі Майкла Козака, у якім ён параўноўвае цяперашнія дзеяньні Злучаных Штатаў у Беларусі з сытуацыяй у Нікарагуа. Пра гэта заявіў намесьнік прэм’ер-міністра – міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Міхаіл Хвастоў, адказваючы на пытаньні журналістаў БелТА, “Інтэрфакс” і тэлекампаніі НТБ.

ЦВК адкрыта падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і прадузята адносіцца да адзінага кандыдата
11:11, 04/09/2001

Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Ганчарык лічыць, што Цэнтрвыбаркам прадузята адносіцца да яго як да ўдзельніка выбарчай кампаніі. Пра гэта ён заявіў 4 верасьня на прэс-канферэнцыі ў Гомлі. Па словах Ганчарыка, ЦВК упарта ігнаруе і не дае ацэнку парушэньням выбарчага заканадаўства, якія дапускае кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка. Ганчарык задаў рытарычнае пытаньне: за чый кошт 300 прадстаўнікоў ад Гомельскай вобласьці арганізавана, на аўтобусах адправіліся ў Менск на сустрэчу з Лукашэнкам? Лідэр Федэрацыі прафсаюзаў мяркуе, што на такую “агітпрацу” ЦВК таксама закрые вочы.

Беларускія камуністы выказалі адкрыты пратэст Зюганаву ў сувязі з яго падтрымкаю Лукашэнкі
11:10, 04/09/2001

Цэнтральны камітэт Партыі камуністаў Беларускай накіраваў адкрыты ліст у адрас ЦК Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі ў сувязі з публічнай падтрымкай, якую выказаў ейны лідэр Генадзь Зюганаў кандыдату на пост прэзыдэнта Беларусі, дзейнаму главе дзяржавы Аляксандру Лукашэнку. Члены ЦК ПКБ нагадваюць, што яшчэ ў ліпені 1996 году партыя перайшла ў апазыцыю да ўнутрыпалітычнага і сацыяльна-эканамічнага курсу Лукашэнкі. Падставаю для такога рашэньня стаў “відавочны адыход главы дзяржавы ад прынцыповых палажэньняў сваёй прадвыбарчай праграмы, якая атрымала ў 1994 годзе давер большасьці беларускага народу”.

Першыя перашкоды назіраньню за ходам датэрміновага галасаваньня
11:09, 04/09/2001

У першы дзень датэрміновага галасаваньня па выбарах прэзыдэнта Беларусі, каля 300 незалежных назіральнікаў ад грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў прыступілі да выкананьня сваіх абавязкаў на 121 выбарчым вучастку горада Гародні. Як паведаміў БелаПАН каардынатар назіраньня ў Кастрычніцкім раёне гораду Адольф Зацэпін, паступілі першыя дадзеныя аб перашкодах, што ствараюцца для незалежных назіральнікаў. У прыватнасьці, на адным з вучасткаў назіральніку ад БНФ “Адраджэньне” забаранілі весьці падлік колькасьці грамадзянаў, якія прагаласавалі датэрмінова. На вучастку №21, які разьмяшчаецца ў ваенным шпіталі, адсутнічаў журнал для рэгістрацыі назіральнікаў.

От вопросов о пропавших людях Лукашенко охраняют спецслужбы
11:08, 04/09/2001

Более 100 сотрудников спецслужб в штатском окружили плотным кольцом несколько десятков людей, пришедших сегодня к Дворцу Республики с портретами репрессированных белорусских политиков. Таким образом Лукашенко спасался от своих соотечественников, напомнивших ему об ответственности за судьбы исчезнувших, умерших при загадочных обстоятельствах и брошенных в тюрьмы людях, в день его встречи с избирателями. Избирателей свозили сегодня со всей республики по спискам, утвержденным на местах «вертикалью». Среди тех, кого оцепили сотрудники МВД, КГБ, Службы охраны президента, были жены репрессированных оппозиционеров – Людмила Карпенко, Ирина Красовская, Светлана Завадская. Командовал действиями сотрудников спецслужб сам министр внутренних дел Беларуси Владимир Наумов. Он лично пытался вытолкать людей с площади в момент приезда ко Дворцу Александра Лукашенко. Отказавшись подчиниться натиску министра и его подчиненных люди вновь сели на асфальт. И Лукашенко не смог избежать встречи с требующими от него ответа людьми. Они скандировали вслед отвернувшегося и почти убегающего от них Лукашенко «Позор!».

Разгон демонстрации у Дворца Республики
11:07, 04/09/2001

Более 50 человек пришли сегодня в 9.30 на Октябрьскую площадь Минска с портретами репрессированных в Беларуси людей – пропавших без вести политиков Юрия Захаренко и Виктора Гончара, бизнесмена Анатолия Красовского и оператора ОРТ Дмитрия Завадского, умерших при загадочных обстоятельствах Геннадия Карпенко и Анатолия Майсени, политзаключенных депутатов Верховного Совета Андрея Климова и Валерия Щукина. В это время ко Дворцу республики десятками подъезжали автобусы с избирателями для встречи с кандидатом в президенты Александром Лукашенко. Избирателей, как и делегатов известной политической профанации - Всебелорусского съезда, свозили со всей Беларуси. Встречающих их с портретами репрессированных людей тут же начали разгонять сотрудники спецслужб в штатском. Людей буквально волокли по асфальту, пытаясь вытеснить с площади. В ответ участники акции сели на асфальт.

Ананімны ліст супрацоўнікаў КДБ пацьвярджае існаваньне “эскадронаў сьмерці”
11:06, 04/09/2001

Ананімны ліст па электроннай пошце атрымалі шэраг незалежных газэтаў, радыёстанцыі і акрэдытаваныя у Беларусі расейскія тэлеканалы ад супрацоўнікаў КДБ, у якім пацьвярджаецца існаваньне ў Беларусі "эскадронаў сьмерці". Напісаць ліст супрацоўнікаў КДБ, паводле іх словаў, прымусіла няўдалая спроба кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі "адхрысьціцца ад тэмы, зьвязанай з існаваньнем у Беларусі "эскадронаў сьмерці". Супрацоўнікі КДБ сьцвярджаюць, што такое падразьдзяленьне існуе й утрымліваецца за кошт падаткаплацельшчыкаў.

Папярэджаньне Ўладзімеру Ганчарыку – правакацыя па заказу Лукашэнкі
11:05, 04/09/2001

Пісьмовае папярэджаньне, вынесенае Цэнтрвыбаркамам адзінаму кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Ўладзімеру Ганчарыку, зьяўляецца вынікам правакацыі, зладжанай па заказу Лукашэнкі. Такое меркаваньне выказаў кіраўнік выбарчай кампаніі Ганчарыка Васіль Лявонаў. Лявонаў падкрэсьліў, што агітацыйная кампанія першага дня адбываецца ва ўмовах сталых правакацыяў з боку ўладаў. Як лічыць кіраўнік выбарчай кампаніі адзінага кандадата, кандыдатура Ганчарыка можа быць зьнятай, паколькі ён складае рэальную канкурэнцыю Лукашэнку.

Першымі пра вынікі галасаваньня паведамяць незалежныя ўнутраныя назіральнікі
11:04, 04/09/2001

Незалежныя ўнутраныя назіральнікі першымі агучаць зьвесткі аб выніках галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі. “Гэта не выхваляньне, такія магчымасьці прадстаўляе сама сыстэма паралельнага падліку. Так было ва ўсіх краінах, дзе яна прымянялася раней”, - заявілі каардынатары ўнутранага назіраньня на прэзыдэнцкіх выбарах ў Беларусі Алесь Бяляцкі і Міраслаў Кобаса. Усяго ў сыстэме паралельнага падліку будзе задзейнічана каля 10.000 назіральнікаў.

Землякі Ганчарыка будуць галасаваць за яго
11:03, 04/09/2001, Радыё Свабода

Многія жыхары вёскі Аўгустава Лагойскага раёну зьбіраюцца галасаваць на выбарах за свайго земляка Ўладзімера Ганчарыка. Карэспандэнт Радыё Свабода пабываў на радзіме адзінага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад шырокай грамадзянскай кааліцыі.

Зьніжаецца аб’ём гандлю паміж Беларусьсю і ЗША
11:02, 04/09/2001

У першым паўгодзьдзі 2001 году аб’ёмы гандлю Беларусі са Злучанымі Штатамі Амэрыкі значна зьнізіліся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Як паведаміла БелаПАН дарадца аддзелу ЗША і Канады Міністэрства замежных справаў Беларусі Ілона Юрэвіч, за 6 месяцаў 2001 году таваразварот паміж краінамі зьнізіўся на 18,4 адсоткі, у тым ліку экспарт – на 41,2 адсоткі і імпарт – на 2 адсоткі.

Грамадзяніна ЗША прыгаварылі да 5 гадоў і 3 месяцаў турмы
11:01, 04/09/2001

3 верасьня суд Цэнтральнага раёну Менску прыгаварыў грамадзяніна ЗША, дырэктара беларускага прадстаўніцтва навучальнай праграмы ACCELS Чарльза Пэрыелла да 5 гадоў і 3 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з частковай канфіскацыяй маёмасьці. Дзяржаўны абвінаваўца прасіў прыгаварыць Перыелла да 6 гадоў турмы.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: