Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзейны старшыня АБСЭ заклікае ўлады да забесьпячэньня роўных умоваў для кандыдатаў у прэзыдэнты
11:13, 04/09/2001

Дзейны старшыня Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтву ў Эўропе, глава зьнешнепалітычнага ведамства Румыніі Мірча Джоана заклікае Беларусь забясьпечыць справядлівыя й сумленныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў на надыходзячых 9 верасьня прэзыдэнцкіх выбарах. Пра гэта гаворыцца ў заяве Джоаны, апублікаваным у аўторак сакратарыятам АБСЭ ў Вене. Па словах дзейнага старшыні АБСЭ, грамадзкасьць усіх краінаў-членаў АБСЭ будзе сачыць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі з пільнай увагаю.

Ён выказаў надзею, што выбары ў Беларусі пройдуць з захаваньнем усіх законаў краіны і асноўных прынцыпаў АБСЭ, у тым ліку і забесьпячэньня безадказнай працы Місіі назіральнікаў АБСЭ, якая будзе назіраць за выбарамі.

Мірча Джоана заклікаў беларускія выканаўчыя ўлады ня ўмешвацца ў працу Цэнтральнай выбарчай камісіі і выбарчых камісіяў на месцах.

Дзейны старшыня АБСЭ з жалем канстатаваў, што абставіны не дазваляюць яму асабіста прыехаць у Беларусь, аднак ён спадзяецца на новую пазытыўную фазу ў разьвіцьці Беларусі, якая прывядзе краіну да дэмакратыі, правапарадку і стварэньню грамадзкай супольнасьці.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: